Грамадства11

Паводле праграмы Каліноўскага будуць вучыцца цяпер звольненыя аспіранты і выкладчыкі

21 сакавіка адкрываецца пазачарговая адукацыйная праграма імя Кастуся Каліноўскага. Такая неабходнасць з’явілася ў сувязі са шматлікімі фактамі адлічэнняў студэнтаў з беларускіх ВНУ пасля падзеяў 19 снежня. Упершыню польскія навучальныя ўстановы змогуць прыняць не толькі студэнтаў, але і аспірантаў і нават звольненых па палітычных матывах выкладчыкаў.

Згодна са звесткамі Камітэту абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць», урад Польшчы зацвердзіў на гэты год 150 стыпендый для студэнтаў, 50 стыпендый для дактарантаў і 10 навуковых стыпендый для выкладчыкаў.

Старшыня камітэту Іна Кулей кажа, што праграма прадугледжвае атрыманне вышэйшай адукацыі і вучобы ў аспірантуры для людзей, якія зазналі арышты, затрыманні, адлічэнні з сярэдне-спэцыяльных і вышэйшых навучальных установаў; у каго былі ператрусы альбо штрафы, а таксама дзецям рэпрэсаваных палітыкаў, сябрам грамадскіх арганізацый і кампаній, якія цярпелі пераслед з боку ўлады:

Паводле Кулей, у гэтай сітуацыі адносна добрай навіной можна лічыць тое, што лік адлічаных студэнтаў прынамсі ідзе не на сотні, як гэта было ў прэзідэнцкую кампанію 2006-га году:

— У праграме прымуць удзел не толькі маладыя людзі, якія былі выключаныя з унівэрсытэтаў, але і тыя, хто хацеў бы вучыцца і зараз проста вымушаны хавацца за межамі краіны, — патлумачыла Іна Кулей. — І таму гэтыя людзі нарэшце змогуць распачаць сваю адукацыю ў еўрапейскіх універсітэтах.

Для многіх выключаных студэнтаў навучанне спынілася фактычна ў самы разгар залікаў ці допускаў да сесіі. Некаторым заставаўся год ці нават меней да заканчэння ВНУ.

Праграма імя Кастуся Каліноўскага была заснаваная 30 сакавіка 2006 года на знак салідарнасці Польшчы з пацярпелымі ў часе прэзідэнцкай кампаніі. Адпаведны дакумэнт падпісалі былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006-га Беларусі Аляксандр Мілінкевіч і тагачасны прэм’ер-міністр Польшчы Казімеж Марцінкевіч. Праграма зацверджаная Канферэнцыяй рэктараў польскіх акадэмічных школ і канферэнцыяй рэктараў польскіх універсітэтаў

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц3

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

У Мінску 16‑гадовая дзяўчына на самакаце трапіла пад колы тралейбуса2

У Жыткавічах маладыя згулялі вяселле дома3

Бабарыка заявіў, што не будзе ўдзельнічаць у выбарах у Каардынацыйную раду9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай7

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць