Гісторыя101101

Прадаюцца «Архівы БНР». Нядорага

У дзвюх кнігах.

Паведамляю Вам, што яшчэ ёсьць магчымасьць набыць першы том (у дзьвюх кнігах, разам 1720 старонак, вага камплекту - 2,6 кг) «АРХІВАЎ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛІКІ».

Кніга была выдадзеная ў 1998 годзе, у кнігарнях не прадаецца, на складзе застаецца яшчэ каля 150 камплектаў, якія чакаюць пакупнікоў.

***

«Архівы БНР» – публікацыя архіўных дакумэнтаў, якія захоўваюцца ў фондзе №582 Дзяржаўнага архіву Літвы. У гэтых дакумэнтах – гісторыя спробаў стварэньня незалежнай беларускай дзяржаўнасьці пасьля Першай сусьветнай вайны ў шырокім кантэксьце. Падзеі гэтай гісторыі адбываюцца ў Беларусі, Украіне, Літве, Расеі, Польшчы, Нямеччыне, Чэхіі.

Гэты архіўны збор для беларускіх дасьледнікаў ня быў сакрэтам, яшчэ ў савецкія часы зь ім працавалі афіцыйныя гісторыкі, спасылкі на дакумэнты з гэтага фонду часта сустракаюцца ў антыБНРаўскіх публікацыях. Аднак з узьнікненьнем паміж Беларусью і Літвой дзяржаўнай мяжы праца ў літоўскіх архівах для беларускіх дасьледнікаў моцна ўскладнілася.

«Архівы БНР» фактычна дазваляюць мець усе 135 папак-справаў фонду №582 пад рукой – там на 1720 старонках падрабязна апісаныя ў храналягічным парадку ўсе дакумэнты і матэрыялы. Бальшыня зь іх публікуецца цалкам, непублікаваныя падрабязна апісваюцца, і ў разе патрэбы іх можна лёгка знайсьці. Асаблівую каштоўнасьць мае эпісталярый – у кнізе публікуецца каля 1500 лістоў беларускіх палітычных, грамадзкіх і культурных дзеячоў 1917-1925 гадоў. У дадатках – унікальная бібліяграфія тагачаснай пэрыёдыкі, ілюстрацыйныя матэрыялы. Багатыя паказальнікі – іменны, геаграфічны і прадметны – дазваляюць знайсьці ў кнізе практычна ўсё, што можа зацікавіць дасьледніка або неабыякавага чытача, што дазваляе чытаць кнігу зь любога канца, сачыць за лёсам паасобных герояў і мясьцінаў нібы ў нейкім авантурным рамане.

Заяўкі пакідаць або тут, або ў каментарах да гэтага поста на shupa.livejournal.com

Каментары101

Цяпер чытаюць

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Сялук занялася рэкламным бізнэсам8

Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі

ЦРУ падштурхоўвае курдаў да атакі на Іран13

Расійская СПА збіла ўласны верталёт пад Растовам — загінулі трое членаў экіпажа7

Сяргей Чалы вяртаецца на «Белсат» з новай праграмай9

У метрапалітэне раскрылі таямніцу, што хаваецца за сакрэтнымі дзвярмі на станцыі «Кастрычніцкая»2

Кажуць, Польшча дабілася найбольшага прагрэсу ў свеце па бяспецы для ЛГБТ-падарожнікаў. А дзе ў рэйтынгу Беларусь?13

Як цяпер выглядае Нацыянальны гістарычны музей, дзе на 80% выкананы будаўніча-мантажныя работы8

Беларускі хакеіст-мільянер Аляксей Протас другі раз стаў бацькам17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Памерла палітзняволеная Алена Панкова. Паўгода назад яе асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць