Грамадства88

Уведзена дзяржрэгуляванне цэнаў на садавіну, сыры, мяса, рыбу

Урад: На 13 пазіцый прадуктаў цэны замарожаныя да 1 ліпеня.

У Беларусі зацверджаны дадатковы пералік сацыяльна значных тавараў, на якія можа ўводзіцца часовае рэгуляванне цэн тэрмінам да 90 дзён. Такое рашэнне прынята пастановай Савета Міністраў ад 28 мая 2011 года нумар 676, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Дакументам унесены дапаўненні ў пастанову ўрада ад 14 красавіка 2011 года нумар 495, што зацвердзіла пералік тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, Міністэрствам аховы здароўя, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам.

У пералік сацыяльна значных тавараў, цэны на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі на тэрмін не больш за 90 дзён, увайшло 13 пазіцый спажывецкіх тавараў.

Гэта асноўныя спажывецкія тавары, якія вызначаюць жыццёвы ўзровень насельніцтва. Сюды адносяцца: рыба жывая, свежамарожаная (акрамя далікатэсных), селядзец салёны, сыры з каровінага малака цвёрдыя і мяккія, ячныя, аўсяныя крупы, аўсяныя камякі без смакавых і іншых дабавак, свежыя агуркі, памідоры, яблыкі, бананы, лімоны, апельсіны, кава, чай, кухонная соль (акрамя харчовай марской солі), субпрадукты з ялавічыны і свініны першай і другой катэгорый, з мяса курэй і куранят, вараныя каўбасы, сасіскі, крывяныя і ліверныя каўбасы, сінтэтычныя мыйныя сродкі.

Разам з тым устаноўлена, што цэны на сацыяльна значныя тавары, вызначаныя пастановай Саўміна ад 14 красавіка 2011 года нумар 495, не могуць да 1 ліпеня 2011 года павышацца і перавышаць узровень, зацверджаны па стану на 28 мая 2011 года юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія вырабляюць гэтыя тавары.

Такім чынам, падкрэслілі ў прэс-службе, прыняцце пастановы Савета Міністраў нумар 676 накіравана на спыненне неабгрунтаванага росту цэн на спажывецкія тавары (паслугі).

У мэтах развіцця пастановы Савета Міністраў ад 28 мая 2011 года нумар 676 Міністэрства эканомікі 28 мая таксама прыняло пастанову нумар 79 «Аб гандлёвых надбаўках на сацыяльна значныя тавары, цэны на якія могуць рэгулявацца Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь на працягу тэрміну не больш за 90 дзён».

У Мінэканомікі паведамілі, што гэтай пастановай устанаўліваюцца гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) да адпускных цэн арганізацый-вытворцаў або цэн, сфарміраваных юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія закупілі тавар за межамі рэспублікі, на сацыяльна значныя тавары. Цэны на іх могуць рэгулявацца Міністэрствам эканомікі на працягу тэрміну не больш за 90 дзён. Пастанова Мінэканомікі нумар 79 мае часовы характар і дзейнічае на працягу 90 дзён, падкрэслілі ў міністэрстве. Гэты дакумент таксама накіраваны на спыненне неабгрунтаванага росту цэн на спажывецкія тавары (паслугі).-

Каментары8

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая41

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым6

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць