Культура2424

У Беларусі выдадуць успаміны Мураўёва-вешальніка

Кніга выйдзе без купюр і з каментарамі.

Кніга выйдзе без купюр і з каментарамі.

Рыхтуе выданне літаратуразнаўца Аляксандр Фядута.
Ён адзначыў, што «Запіскі об управленіі Северо-Западным краем» віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва друкаваліся ў часопісах у ХІХ стагоддзі. Асобнай кнігай выходзілі ў пачатку ХХ стагоддзя, тады іх пераклалі і выдалі таксама па-польску, але без каментароў.

«Можна было б гэтым і абмежавацца. Калі б не спроба «ўваскрасіць» Мураўёва ў беларускай і расійскай афіцыёзнай гістарыяграфіі», — сказаў Аляксандр Фядута.

Успаміны адносяцца да перыяду знаходжання Мураўёва на пасадзе Віленскага генерал-губернатара. Яны выйдуць у серыі «Беларуская мемуарная бібліятэка».

Праца пакуль толькі пачалася. Сп. Фядута спадзяецца цягам года яе скончыць.

«Наша задача — прафесійна адкаментаваць «Запіскі...», супаставіць выказванні «віленскага праконсула», як называў яго Герцэн, з дакументамі, успамінамі паўстанцаў, а не толькі яго памагатых і прыхільнікаў, з ацэнкамі сучасных даследчыкаў.

Мы хочам даць беларускаму чытачу аб’ектыўны партрэт вешальніка».

Аляксандр Фядута таксама адзначыў, што плануе прааналізаваць купюры, зробленыя ў ХІХ стагоддзі пры падрыхтоўцы першага выдання.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым5

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні9

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым5

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць