Улада55

Польскіх дыпламатаў пазбаўляюць будынка пасольства

Хоць у будынку на Румянцава польскае консульства сядзела нават у часы БССР.

1 ліпеня Польшча пачынае сваё старшынства ў ЕС. Для дыпмісіі гэтай краіны ў Беларусі пачатак старшынства супаў з побытавымі праблемамі.

У Мінску дыпламатаў папрасілі вызваліць будынак на вуліцы Румянцава, які пасольства Польшчы арандавала доўгія гады. Афіцыйная прычына — скончыўся тэрмін арэнды.

— Беларускі бок прапанаваў іншыя варыянты для размяшчэння дыпмісіі ці, можа быць, Польшча вырашыла пабудаваць уласны будынак рэзідэнцыі ў Мінску? — пацікавілася «Народная воля» ў пасла Польшчы ў Беларусі Лешка Шарэпкі.

— У нас ёсць такія планы, але думаю, мы наўрад ці дамо ім рады ў найбліжэйшы перыяд. Для гэтага трэба час, 3–4 гады, — сказаў дыпламат. — Калі я прыехаў у Мінск, я атрымаў паведамленне, што пасольства мусіць выселіцца. І гэта стварыла цяжкасці.

У Беларусі рынак нерухомасці не вельмі развіты, цяжка знайсці месца, куды можна перасяліць пасольства.
А ў цэнтры знайсці такія плошчы, будынак практычна наогул немагчыма, яны так ці інакш занятыя муніцыпальнымі службамі, дзяржструктурамі. Шчыра скажу, я спрабаваў на гэты конт дамовіцца з МЗС Беларусі, спрабаваў дамовіцца пра сустрэчу ў Адміністрацыі прэзідэнта. Але на ноту, якую мы накіравалі два месяцы таму, адказу не атрымалі. Але будзем спрабаваць вырашыць гэтую сітуацыю.

Варта адзначыць, што ў будынку на Румянцава польскае консульства сядзела нават у часы БССР.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка закупіць 20 кароткіх электрычак на 4 вагоны. Вось што пра гэта вядома8

Трамп хоча перайменаваць Армузскі праліў у свой гонар9

Былыя жонка і дзяўчына Пратасевіча аб’ядналіся і прыйшлі да яго новай нявесты, каб адпомсціць. І пагражаюць судом29

Фінляндыя ініцыявала праверку, ці сапраўды аплачаная Еўропай амерыканская зброя ідзе Украіне

Вядомая расійская спявачка і яе беларускі муж, дарадца Кадырава, перавялі на лячэнне трохгадовай Ксюшы з СМА больш за 100 тысяч еўра4

Трамп прэзентаваў залаты трактар16

Гэтая актрыса атрымала найбольш «Оскараў» у гісторыі — але ніколі не прыходзіла іх атрымліваць3

У Варшаве сёння вялікі Марш да Дня Волі, панясуць 330‑метровы бел-чырвона-белы сцяг10

Цяпер вядоўцам трэвэл-шоу «Арол і рэшка» можна стаць за грошы. Колькі трэба заплаціць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве8

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць