Грамадства33

Юрыя Салодкага выклікаюць на допыт па факце абразы прэзідэнта

Пакуль удзельнік маўклікай акцыі сядзеў у СІЗА, на яго адрас прыходзілі позвы з выклікам на допыт.

Пакуль удзельнік маўклікай акцыі сядзеў у СІЗА, на яго адрас прыходзілі позвы з выклікам на допыт.

Актывіст Руху «За свабоду» Юрый Салодкі быў затрыманы 3 ліпеня на Прывакзальнай плошчы ў Мінску падчас акцыі пратэсту. Яго асудзілі на 13 сутак арышту, а цяпер, ужо пасля вызвалення, выклікаюць на допыт па іншай справе.

Вас выклікаюць у пракуратуру за абразу Аляксандра Лукашэнкі. На вашую думку, якім чынам вы яго абразілі і чаму вамі зараз зацікавілася пракуратура?

Салодкі: «Не ведаю, якім чынам. Адміністрацыйны арышт у мяне быў да 16 ліпеня, два дні я парадаваўся свайму вызваленню. А сёння мне тэлефанавалі з пракуратуры абласной і выклікаюць на допыт па факце абразы прэзідэнта. На маё пытанне, калі я абразіў яго, пры якіх абставінах, яны кажуць, што на нейкіх сайтах з’явіліся мае выказванні, якія абражаюць прэзідэнта, якія прыніжаюць яго годнасць».

А вы не ведаеце, што гэта за выказванні?

Салодкі: «Я не памятаю за апошні месяц, каб я неяк абразіў прэзідэнта. Тое, што я кажу заўседы: пра незаконнасць абрання, пра самаабранне — гэта вядома…».

Вас толькі праз тэлефон выклікалі ці нейкая афіцыйная папера прыйшла?

Салодкі: «На адрас там, дзе я зарэгіставаны, прыходзіла шмат позваў, нават калі я сядзеў у жодзінскім СІЗА, прыходзіла 5 ці 6 прапановаў прыйсці на допыт, але я не мог, канешне, з’явіцца. І яны мне патэлефанавалі сёння».

Вы паедзеце на гэтую сустрэчу з пракуратурай?

Салодкі: «Так. Я зараз еду на сустрэчу са сваім адвакатам, мы паразмаўляем на гэты конт, што і як рабіць. Думаю, што я паеду, бо няма ніякіх падставаў лічыць, што я вінаваты».

Ці вашыя родныя цяпер адчуваюць нейкі ціск?

Салодкі: «Так. Калі я быў арыштаваны, міліцыянты прыходзілі дадому пыталіся ў бацькоў, ці я п’ю, ці ўжываю наркотыкі, ці няма ў мяне дрэнных сяброў. Тое ж пыталіся на маёй працы, у майго дырэктара, толькі прадставіліся як супрацоўнікі КДБ. Казалі, што гэта будзе не апошні званок».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу16

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пачалі рыхтавацца да кланавання хатніх жывёл3

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

Слуцкія фермеры паказалі гіганцкі апетытны кавалак сала — у тыктоку мільёны праглядаў12

Прапагандысты паказалі двух арыштаваных радыёаматараў — Мікіту Красько і Андрэя Рэпеція8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу16

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць