Грамадства66

Лукашэнка падзякаваў Ані Шаркуновай і журналістам дзяржаўных СМІ

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 25 ліпеня падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб’яўлена работнікам розных сфер.

За высокія дасягненні ў выкананні асноўных прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена калектыву работнікаў ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».

За шматгадовую плённую працу, прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне Беларускай энергетычнай сістэмы Падзякай Прэзідэнта адзначаны 5 работнікаў гэтай сферы. Сярод іх — начальнік падстанцыі ў Баранавічах Віктар Васілеўскі і токар ААТ «Белаазёрскі энергамеханічны завод» Андрэй Сычык.

Таксама 4 чалавекі ўдастоены Падзякі за шматгадовую плённую працу ў падатковых органах, узорнае выкананне службовых абавязкаў і высокія паказчыкі ў прафесійнай дзейнасці.

Дваім работнікам аб’яўлена Падзяка за шматгадовую плённую працу ў сферы землеўпарадкавання, высокі прафесіяналізм і выдатныя якасныя паказчыкі.

Рэктару прыватнай установы адукацыі «Міжнародны гуманітарна-эканамічны інстытут» Тамары Алпеевай Падзяка аб’яўлена за шматгадовую плённую працу ў сферы адукацыі, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Падзяка Прэзідэнта за высокі прафесіяналізм і актыўны ўдзел у рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Беларусь — гэта мы!» аб’яўлена 8 работнікам эстрады, у тым ліку Ірыне Дарафеевай, Іне Афанасьевай, Вікторыі Алешка і Ганне Шаркуновай.

Акрамя таго, Падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу ў сродках масавай інфармацыі ўдастоены 9 работнікаў, у тым ліку кіраўнік дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» Ігар Пазняк і палітычны аглядальнік гэтага тэлеканала Алеся Высоцкая, намеснік галоўнага рэдактара газеты «Рэспубліка» Мая Шэндрык, галоўны рэдактар газеты «Знамя юности» Яўген Мялешка і рэдактар аддзела газеты «Советская Белоруссия» Дзмітрый Крат.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць