Мінюст Літвы праз суд патрабаваў ад банкаў інфармацыю па беларускіх рахунках
Чыноўнікі Міністэрства юстыцыі Літвы, каб высветліць дадзеныя аб сродках праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якія змяшчаюцца на рахунках літоўскіх банкаў, запытвалі гэтыя дадзеныя з прыцягненнем суда.
Паводле дадзеных выдання Lietuvos rytas, увесну, атрымаўшы запыт ад беларускіх уладаў з нагоды Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча, Міністэрства юстыцыі звярнулася ў два банкі, у якіх знаходзіліся іх асабістыя рахункі. У сувязі з В. Стэфановічам — у банк SEB, з А. Бяляцкім — у банк DnB Nord, піша DELFI.
Абодва банкі цяпер адмаўляюцца каментаваць сітуацыю. Аднак паводле звестак Lietuvos rytas, DnB Nord прадставіў дадзеныя адразу, а SEB не спяшаўся выконваць просьбу, пацікавіўшыся ў міністэрства, на якой прававой падставе банк павінен гэта рабіць.
Каментары