Свет33

Цімашэнка ўгаварыла сакамерніцу кінуць курыць і чытае Льёсу

Юлія Цімашэнка, якая знаходзіцца пад арыштам у Лук’янаўскім СІЗА, чытае кнігі Марыа Варгаса Льёсы, Харукі Муракамі і Умбэрта Эка, а таксама не адчувае праблем з сакамерніцамі.
Больш за тое, адна з іх нават кінула курыць. Пра гэта ў інтэрв’ю «Украінскай праўдзе» расказаў муж экс-прэм’ера Аляксандр Цімашэнка.

«Падчас сустрэчы ў СІЗА Юля расказала, што абедзве жанчыны (сакамерніцы) вельмі станоўчыя. Да яе ставяцца вельмі сур’ёзна», — сказаў Аляксандр Цімашэнка.

Паводле яго словаў, адна з жанчын сапраўды кінула курыць, бо дым прыносіў нязручнасці экс-прэм’еру.

«Гэтая жанчына сама сказала, што гатовая кінуць курыць, але калі будзе чым гэта замяніць. Мы перадалі ёй жавальныя гумкі „Нікарэт“, і, наколькі я разумею, цяпер яна не курыць», — сцвярджае муж Цімашэнка.

Ён таксама сказаў, што Цімашэнка ў камеру перадалі маленькі тэлевізар «ад партыі».

Вольны час экс-прэм’ер таксама праводзіць за чытаннем. Цімашэнка папрасіла перадаць ёй у СІЗА кнігу «Вайна канца свету» Марыа Варгаса Льёсы, «1Q84» Харукі Муракамі, «Поўны назад» і «Гісторыя прыгажосці» Умберта Эка, «Няпростыя» Тараса Прахаські, «Чорны Крумкач» Васіля Шкляра і кнігі Антона Чэхава.

Раней Цімашэнка ў СІЗА ўжо перадавалі надалоневы кампутар і канстытуцыю Украіны

Каментары3

Цяпер чытаюць

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Добраахвотнікі для пошуку Максіма Зяньковіча прыбываюць з усёй Беларусі, яго шукаюць пятыя суткі2

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны14

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

Ад сёння Ryanair цалкам пераходзіць на лічбавыя пасадачныя талоны1

«Інтэрнэт у канкрэтнага абанента можа стаць яшчэ больш павольным». Каму дапамогуць штрафы за дрэнную сувязь?

Ютуб выдаліў канал Аляксея Талая7

У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць