Пра гэта сведчыць чарговая партыя дакументаў, апублікаваных хакерскай групай Anonymous.
Ухваленая ўладамі Беларусі шырокамаштабная схема паставак зброі ў арабскія краіны вядзе да дзвюх тэрарыстычных груповак, што базуюцца ў Пакістане, —Tehrik-e-Taliban Pakistan (TTP) іLashkar-e-Taiba (LeT).
Пра гэта сведчыць чарговая партыя дакументаў, апублікаваных хакерскай групай Anonymous, якая ўзламала серверы італьянскай кіберпаліцыі.
Калі верыць апублікаванай інфармацыі, пастаўкі зброі ажыццяўляюцца праз Сірыю і Курдыстан. Фінансавы складнік гандлю зброяй праходзіць праз ліванскі Fransabank, які мае аднайменны даччыны філіял у Беларусі, і іранскі банк Tejarat.
Сярод дакументаў прысутнічае сканаваны ліст, які беларускі экспарцёр зброі, кампанія «Белтэхэкспарт», 10 кастрычніка 2010 года даслала ў Мінабароны Сірыі. Гаворка ідзе пра кантракт № 326/10/2010–10.
«Паведаміце Мухамаду Мандыяну з (банка) Tejerat пра тое, што мы атрымалі 19 822 300 еўра, пералічаныя на наш рахунак у Белзнешэканамбанку. Што да астатняй сумы, то Расулаву (Rasoulof) з (банка) Enbank неабходна падпісаць дадатковае пагадненне з Ілаясам (Elias) з Western int.», — гаворыцца ў лісце, завераным пячаткай «Белтэхэкспарта».
У лісце няма інфармацыі пра тое, які тавар і каму павінен адгрузіць «Белтэхэкспарт», і які поўны кошт кантракту. Аднак згаданае пагадненне ўсплывае ў лісце кіраўніка Fransabank Group Адэля Касара (Adel Kassar) ад 14 студзеня 2011 на імя міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава.
Акрамя віншавання з Новым годам Касар паведамляе пра сваю паездку ў Беларусь 8–12 лютага гэтага года для адкрыцця новага офіса беларускага Fransabank і падвядзення вынікаў працы банка, а таксама просіць міністра замежных справаў Беларусі Мартынава аб сустрэчы для абмеркавання «руцінных пытанняў», уключаючы пытанне забеспячэння абароны сувязі.
Беларускае МЗС інфармацыю пра такія пастаўкі зброі катэгарычна абвергла.
Цяпер чытаюць
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»
Каментары