Віктар Івашкевіч не будзе прасіць дазволу на правядзенне сходу. Будзе абапірацца на заканадаўства пра мясцовыя сходы, а не пра масавыя мерапрыемствы.
Віктар Івашкевіч, адказваючы на пытанні сяброў суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі», расказаў пра планаваны фармат акцыі «Народны сход».
«Мінскі аргкамітэт Народнага сходу вызначыў, што Мінскі гарадскі сход будзе праводзіцца 8 кастрычніка, у парку Дружбы народаў (плошча Бангалор), з 13.00.На сходзе будуць прыняты патрабаванні да ўлады, абраны прадстаўнікі, якія перададуць дакументы, прызначана дата, месца і час наступнага сходу, на якім людзі абмяркуюць рэакцыю ўладаў і прымуць рашэнні пра дзеянні, якія павінны будуць прымусіць улады выканаць патрабаванні народа», — паведаміў палітык.
«Нам не патрабуецца ні падаваць заяўку на сход, ні атрымліваць дазвол на яго, — мяркуе Віктар Івашкевіч. — Калі ўлады скажуць, што месца правядзення народнага сходу замінавана, то яны павінны будуць прапанаваць іншае месца сходу, і мы туды арганізавана пяройдзем».
Арганізатары Народнага сходу апелююць да закона «Аб масавых мерапрыемствах», у якім удакладняецца, што «парадак арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў, усталяваны Законам, не распаўсюджваецца на сходы, якія праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь пра рэспубліканскія і мясцовыя сходы».
Такім чынам,
фармальна мясцовы сход з’яўляецца мерапрыемствам іншага кшталту, чым мітынгі і дэманстрацыі.У заканадаўстве на гэты конт ёсць наступная трактоўка:
«Рашэнне пра скліканне мясцовага сходу, нормах прадстаўніцтва і парадку абрання ўпаўнаважаных для ўдзелу ў мясцовым сходзе афармляецца пратаколам паседжання арганізацыйнага камітэта ці ініцыятыўнай групы і даводзіцца да ведама грамадзянаў, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, не пазней чым за 15 дзён да правядзення мясцовага сходу з указаннем часу, месцу яго правядзення і пытанняў, што выносяцца для абмеркавання».
Каментары