Спорт3232

Сёння — бітва за Лігу чэмпіёнаў: «Штурм» — БАТЭ

Якім будзе лік? Нас чакае Ліга чэмпіёнаў ці групавы турнір Лігі Еўропы?

Сёння ў аўстрыйскім Грацы пройдзе матч у адказ плей-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Барысаўскі БАТЭ згуляе са «Штурмам». У першым паядынку тыдзень таму ў Мінску была зафіксавана нічыя — 1:1.

Гэта азначае, што каб выйсці ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў падапечным Віктара Ганчарэнкі трэба або перамагаць, або згуляць выніковую нічыю — 2:2, 3:3 і г.д.

БАТЭ адправіўся ў Грац у наступным складзе: Гутар, Часноўскі, Алекс, Алексіян, Аляхновіч, Бага, Бардачоў, Брэсан, А.Валадзько, М.Валадзько, Гардзяйчук, Канцавы, Няхайчык, Патоцкі, Радзькоў, Радзівонаў, Рудзік, Сіміч, Скавыш, Філіпенка, Юрэвіч.

Удзел у матчы зможа ўзяць і Рэнан Брэсан, якому знізілі пакаранне-дыскваліфікацыю.

Гульня пачнецца ў 21:45 і будзе паказана ў жывым эфіры на БТ (пачатак трансляцыі ў 21:35)
 — хіба футбол адзінае, што можна глядзець на гэтым канале.

Пераможца двубою трапіць у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў,
лёсаванне якога адбудзецца ў чацвер у Манака. Пачатак у 18:45.

Каманда, што прайграе, будзе гуляць у групавым турніры Лігі Еўропы, якое адбудзецца ў пятніцу ў 14:00.

***

У жніўні 2008 г. барысаўскі БАТЭ адолеўшы ў плей-оф балгарскі «Леўскі» (1:0-госці, 1:1-д) упершыню ў гісторыі беларускага незалежнага футбола выйшаў у групавы турнір Лігі чэмпіёнаў. Ён трапіў у адну групу з мадрыдскім «Рэалам» (0:2-г, 0:1-д), турынскім «Ювентусам» (2:2-д, 0:0-г) і пецярбургскім «Зенітам» (1:1-г, 0:2-д). БАТЭ фінішаваў на 4-м месцы, але паказаў дастойную гульню, асабліва ў Мінску 30 верасня, згуляўшы ўнічыю з «Юве». Прычым падапечныя Ганчарэнкі выйгравалі з лікам 2:0.

Затым два гады запар БАТЭ вылятаў з ЛЧ на стадыі 3-га раўнду, але прабіваўся ў групавы турнір Лігі Еўропы. У сезоне 2008/2009 ён трапіў у адну групу да «Бенфікі» (0:2-г, 1:2-д), «Эвертана» (1:2-д, 1:0-г), АЕКа (2:1-д, 2:2-г) і заняў 3-е месца.

Летась гуляючы у адной групе з кіеўскім «Дынама» (2:2-г, 1:4-д), ціраспальскім «Шэрыфам» (перамога 1:0 ў гасцях, 3:1 -дома), алкмарскім АЗ (4:1-д, 1:3-г) БАТЭ выйшаў у 1/16 Лігі Еўропы, дзе па суме двух матчах саступіў французскаму ПСЖ (2:2-д, 0:0-г).

У любым выпадку футбольная восень і футбольны снежань у нас будзе. Пытанне: толькі ў Лізе чэмпіёнаў ці Лізе Еўропы?

Якім будзе лік?

Каментары32

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым4

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах4

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні9

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым4

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць