Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці.
«Беларусь і Украіну аб’ядноўвае не толькі агульная шматвяковая гісторыя, але і традыцыйна існуючыя дружалюбныя адносіны, заснаваныя на прынцыпах добрасуседства і павагі», — адзначаецца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што сумеснымі намаганнямі плённае двухбаковае партнёрства краін будзе і ў далейшым эфектыўна развівацца ў імя дабрабыту беларускага і ўкраінскага народаў.

Каментары