Курс даляра на біржы — 8600, еўра — 12100, расійскі рубель — 305
Курс, сфармаваны Нацбанкам па выніках дадатковай сесіі таргоў на біржы, нельга назваць да канца рынкавым. Аб’ём попыту склаў $57 млн, пачатковай прапановы — усяго $8 тысяч.
Курс даляра на дадатковай сесіі зафіксаваўся на ўзроўні 8600 рублёў. Еўра зафіксаваўся на 12100 рублях. Расійскі рубель зафіксаваўся на ўзроўні 305 беларускіх рублёў.
Курс еўра і расійскага рубля ў параўнанні з далярам аказаўся завышаным проці
У той жа час завышаны курс расійскага рубля можа сведчыць пра тое, што і курс даляра можа яшчэ трохі падрасці ў бліжэйшыя дні.
Аднак курс, сфармаваны Нацбанкам па выніках дадатковай сесіі таргоў на біржы, нельга назваць да канца рынкавым.Гэта вынікае са статыстыкі таргоў. Аб’ём попыту склаў $57 мільёнаў. Аб’ём пачатковай прапановы — усяго $8 тысяч. У выніку ж Нацбанк засведчыў аб’ём таргоў $3,3 мільёна.
Пры катастрафічна нізкай прапанове курс мог узляцець надзвычай высока.
Намеснік старшыні Нацбанка Тарас Надольны заявіў, што «інтэрвенцый сёння Нацбанк не праводзіў».
Пры гэтым ён пацвердзіў, што попыт на таргах значна, у шмат разоў, перавышаў прапанову. «Прапанова па асобных валютах складала менш за 5% ад сярэднедзённай экспартнай выручкі», — сказаў ён.
Беларускія банкі пачалі выстаўляць рынкавыя курсы ў сябе ў абменніках.
На14.00 самы выгадны курс куплі выставіў «БанкМасква-Мінск » — 8600 рублёў за даляр.Купляць найлепш у «Тэхнабанку» і «Белсвісбанку» (па 8600 рублёў).
Пазней многія банкі працягвалі змяняць курс.
* * *
Сёння, 14 верасня, пасля
Як папярэдзіў
улада «будзе працаваць над тым, каб курс, з аднаго боку, быў рынкавым, а з іншага боку, прымальным для суб’ектаў гаспадарання і насельніцтва».Мяркуецца, што праз
Пра тое, што спачатку валюта будзе дарагая, папярэджваюць нават прадстаўнікі ўлады.
«Курс будзе вышэй дзейснага афіцыйнага нейкі прамежак часу — гэта звычайная практыка для такога роду інструмента», — адзначае намеснік старшыні Нацбанка Тарас Надольны.
Ёсць яшчэ адно сведчанне не на карысць таннай валюты — з 14 верасня адмяняюцца ўсе абмежаванні на выстаўленне курсаў у абменніках. Іншымі словамі, адзін банк можа прадаваць даляры па 7 тысяч рублёў, а другі — за 12 тысяч. Першы час розніца можа быць вялікай, праўда, праз некаторы час курсы ўсё адно зблізяцца.
Тым часам на чорным рынку на мінулым тыдні рубель пачаў умацоўвацца праз рэвальвацыйныя чаканні. Насельніцтва спадзяецца, што зможа купіць у абменніках танныя даляры, таму не ідзе да валютчыка. У выніку за мінулы тыдзень чорны курс упаў з 8500–9000 да 7600–8000 рублёў. На такім самым узроўні даляр трымаецца і ў легальных віленскіх абменніках.
Зрэшты, не факт, што валюта з’явіцца ў свабодным доступе адразу:
Нацбанк папярэджвае, што першыя дні абменнікі будуць прадаваць толькі тое, што людзі прынясуць здаваць.Аднак, у выпадку калі курс будуць лічыць ізноў заніжаным, захаваецца ранейшая сітуацыя. Людзі будуць мяняць валюту ў знаёмых ці на чорным рынку, які расквітнеў.
12 верасня ўвечары стала вядома, што напярэдадні ўвядзення дадатковай сесіі на біржы,
Беларусь для стабілізацыі курса пазычыла ў Расіі яшчэ $1 млрд праз «Беларуськалій». Новы крэдыт, імаверна, дазволіць уладам аднавіць валютныя інтэрвенцыі на біржы.
Эканамісты прагназуюць, што новы курс можа скласці ад 7 да 10 тысяч рублёў за даляр. Але без валютных уліванняў Нацбанка валюта можа не з’явіцца і па новым курсе: занадта вялікую хуткасць набраў махавік інфляцыі. Недавер да ўладаў і дэвальвацыйныя чаканні можна зараз будзе перабіць толькі вялікімі грашыма.
Нагадаем, што да 2009 года за даляр давалі 2100 рублёў. Да вясны
беларускі рубель займае стабільнае першае месца ў Еўропе па тэмпах абясцэньвання.

Каментары