Свет88

«Маскоўскі камсамолец»: Як-42 разбіўся праз тое, што пілоты забыліся адключыць стаянкавы тормаз

Газета спасылаецца на крыніцу ў авіяпраме, «блізкую да расследавання».

Катастрофа самалёта Як-42 з хакеістамі «Лакаматыва» на борце адбылася праз тое, што пілоты забыліся адключыць стаянкавы тормаз,
піша «Маскоўскі камсамолец».

Выданне сцвярджае, што камісія, якая расследуе трагедыю, ужо высветліла, што самалёт пачаў разгон па ўзлётна-пасадачнай паласе з нявыключаным стаянкавым тормазам. Гэтая прылада — аналаг ручнога тормазу ў аўтамабілі — выкарыстоўваецца толькі падчас стаянкі. Магутнасці рухавікоў цалкам хапае, каб паветранае судна кранулася з месца, знаходзячыся на стаяначным тормазе (гэтак жа, як некаторыя неабачлівыя аўтамабілісты пачынаюць рухацца на «ручніку») і праехала па рулёжнай дарожцы на ўзлётна-пасадачнай паласе. А вось разагнацца да ўзлётнай хуткасці ўжо робіцца праблематычна.

Акрамя таго, крыніца паведаміла газеце, што, як вынікае з расшыфроўкі самапісцаў Як-42, непасрэдна перад узлётам камандзір паветранага судна Андрэй Саломенцаў загадаў другому пілоту Ігару Жэвелаву ўзяць кіраванне на сябе, матывуючы гэта дрэнным самаадчуваннем.

Стаянкавы тормаз павінен быў адключыць менавіта камандзір. Але, магчыма, у момант перадачы кіравання пілоты пра яго проста забыліся і не звярнулі ўвагу на адпаведны сігнал на прыборнай панелі (гукавым сігналам ён не дублюецца), піша выданне.

Як-42 разбіўся 7 верасня ў Яраслаўскай вобласці. З 45 чалавек, якія знаходзіліся на борце, выжыў толькі бортінжынер Аляксандр Сізоў. Усе хакеісты і супрацоўнікі клуба загінулі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржаўныя мовы на 100 балаў здалі больш за 1400 чалавек. Больш чым на 90% гэта руская3

Пайшла ў банкруцтва найстарэйшая турыстычная арганізацыя Беларусі2

«Я нават заплакаў». Мінчанка знайшла на лаўцы чужыя старыя фота, а праз 10 гадоў яны вярнуліся ў сваю сям'ю1

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць