Міжнародны валютны фонд прагназуе павелічэнне валавога замежнага доўгу Беларусі да 68,3% ВУП у 2011 годзе з 52,1% ВУП у 2010 годзе.Такі прагноз прыведзены ў дакладзе фонду па выніках абмеркавання постпраграмнага маніторынгу, праведзенага ў чэрвені 2011 года.
Паводле ацэнак экспертаў фонду ў 2012 годзе валавы замежны доўг дасягне 72,5% ВУП, а ў 2016 годзе — 85,6% ВУП.
Замежны дзярждоўг, паводле ацэнкі экспертаў фонду, у 2011 годзе складзе 35,6% ВУП (супраць 22,1% у 2010 годзе), у 2012 годзе — 41,2% ВУП, у 2016 годзе — 55,9% ВУП.
Пры гэтым фонд ацэньвае дэфіцыт фінансавання на ўзроўні $6,3 млрд у 2011 годзе і $4,7 млрд у 2012 годзе, у 2013 годзе фонд чакае дэфіцыт у памеры $5,8 млрд.

Каментары