Свет11

Памерла знакамітая кубінская дысідэнтка Лаўра Полан

Яна была заснавальніцай апазіцыйнага руху «Жанчыны ў белым», што дабіўся вызвалення ўсіх 75 палітвязняў.

Знакамітая кубінская дысідэнтка, заснавальніца апазіцыйнага руху «Жанчыны ў белым» Лаўра Полан памерла ў Гаване ў ноч на суботу ва ўзросце 63 гадоў. Яна была шпіталяваная 7 кастрычніка з-за праблем з дыханнем і амаль тыдзень знаходзілася ў рэанімацыі.

Полан цягам васьмі гадоў ладзіла штотыднёвыя маршы пратэсту разам з жонкамі палітычных зняволеных,
каб дамагчыся вызвалення іх мужоў-дысідэнтаў з «Групы-75».

Доўгі час Лаўра Полан пакутавала ад ліхаманкі дэнге, што дадало да праблем са здароўем іншыя вірусы і хранічны дыябет.

Замяніла мужа

Былая настаўніца іспанскай мовы і літаратуры набыла сусветную вядомасць восем гадоў таму, калі яе муж разам з іншымі дысідэнтамі быў кінуты ў турму.

Усяго за кратамі апынулася 75 чалавек. Муж Лаўры, журналіст і старшыня апазіцыйнай Ліберальнай партыі Эктар Маседа быў прысуджаны да 20-ці гадоў турмы за ўдзел у палітычнай дзейнасці.

Каб вызваліць іх з бяды, Поллан заснавала групу «Жанчыны ў белым», у якую ўвайшлі жонкі кубінскіх палітвязняў.

Лаўра Полан часта апранала футболку з партрэтам мужа Эктара Маседы, які быў у турме.

Жанчыны ў белых строях збіраліся ў цэнтры Гаваны штовыхадныя, патрабуючы свабоды для сваіх мужчын.

Пасля «Жанчыны ў белым» сталі актыўна займацца праваабарончай дзейнасцю, адстойваючы правы і свабоды не толькі сваіх мужоў,

але і ўсіх палітвязняў на Кубе.

Лаўра Полан фактычна замяніла мужа ў шэрагах змагароў за свабоду і правы чалавека на Кубе. У 2005 годзе група «Жанчыны ў белым» была ўдастоена прэміі імя Сахарава «За свабоду думкі».

Усе дысідэнты з «Групы-75» у выніку былі вызваленыя
 — пры садзейнічанні Рымска-каталіцкай царквы, з якой кубінскія ўлады ў 2010 годзе заключылі адпаведнае пагадненне.

Апошнія двое палітвязняў з «Групы-75» выйшлі на волю ў сакавіку 2011 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць