Грамадства33

ЕС прафінансаваў рамонт трох кватэр для бежанцаў у Мінску

Сёння Майра Мора — кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі — узяла ўдзел у цырымоніі перадачы трох кватэр для бежанцаў, адрамантаваных у рамках праекта тэхнічнай дапамогі, які фінансуе ЕС, а ажыццяўляе УВКБ ААН. Агульны аб’ём фінансавання праекта — 2,585 мільёна еўра. Кошт рамонту кватэр склаў 59 000 еўра.

Рэгіянальны праект пачаўся ў 2009 г. і ажыццяўляецца ў Беларусі, Малдове і Украіне. Бягучыя працы скончацца ў снежні, і ў студзені 2012 года пачнецца новы двухгадовы этап, агульны бюджэт якога складзе 1,4 млн еўра.

Праект прадугледжвае, сярод іншага, заснаванне кансультацыйных службаў для бежанцаў па пытаннях занятасці, прадастаўленне дапамогі тым дзяржаўным ведамствам, якія падтрымліваюць бежанцаў у вырашэнні сацыяльных пытанняў, а таксама правядзенне курсаў прафесійнай і моўнай падрыхтоўкі.

З 2001 г. фінансавая падтрымка, прадастаўленая Беларусі ЕС у рамках праектаў, якія ахопліваюць шэраг краін, у сферы міграцыі і атрымання прытулку склала 14 мільёнаў еўра; аб’ём падтрымкі праектаў, што рэалізуюцца выключна ў Беларусі, склаў 2,1 млн еўра.

Амбасадар Мора падзякавала УВКБ ААН за выдатную працу ў рамках праекта і дадала: «На бюджэтны перыяд з 2007 па 2013 гг. Еўрапейскі саюз выдзеліў 175 млн еўра на праекты ў шматлікіх сферах толькі ў двухбаковым фармаце, без уліку рэгіянальных праектаў, у якіх Беларусь бярэ ўдзел. На маю думку, гэта выразна дэманструе, наколькі моцна ЕС імкнецца падтрымліваць беларускі народ».

Каментары3

Цяпер чытаюць

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным13

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Усе навіны →
Усе навіны

«Трэба ўкаранiцца ў апазіцыю ў Польшчы». Прадпрымальнiк расказаў, як яго завербаваў КДБ пасля праверкі на мяжы26

«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»5

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы6

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

Сырскі: Уздоўж лініі фронту разгорнута больш за 700 тысяч расійскіх вайскоўцаў

«Вызвалялі немцаў ад фашызму, а самі заставаліся ў тым жа дзярме». Апублікавана трэцяя частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра савецкія рэпрэсіі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным13

У беларускіх радзільнях няма прэпарату, які неабходны нованароджаным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць