Сябры і калегі спявачкі Вольгі Самусік збяруцца 8 снежня на сцэне мінскага Loft cafe (Броўкі, 22).
8 снежня на сцэну мінскага Loft cafe (Броўкі, 22)выйдзе гурт Tarpach, дзе Вольга пэўны час была вакалісткай, а таксама ZM99, Pomidor/OFF, IQ48.
Сродкі, атрыманыя ад імпрэзы, будуць перададзеныя сям’і спявачкі, якая нечакана пайшла ў іншы свет 7 снежня 2010 года, зусім крыху не дажыўшы да 26 гадоў.
У канцэрце памяці пасля пераліку выступоўцаў пазначана «…ды іншыя». Ініцыятарка правядзення імпрэзы Зоя Сахончык кажа, што гэта прыпіска была зробленая з спадзевам на тое, што яшчэ могуць адгукнуцца музыканты, з якімі супрацоўнічала Вольга Самусік. «Лічу за абавязак ушанаваць памяць Волі, якая была для мяне не толькі калегай па сцэне, але і сяброўкай», — кажа Зоя.
Уваходныя
квіткі будуць прадавацца па 30 000 руб. і па 50 000 руб., прычым арганізатары просяць журналістаў, фатографаў ды іншых гасцей таксама заплаціць за ўваход на дабрачынны канцэрт.
Вольга Самусік пайшла ў іншы свет 7 студзеня 2010 года. Доўгі час яна працавала музычнай журналісткай, была вакалісткай у гуртах zygimont VAZA, Tarpach, Hasta la Fillsta. На цырымоніі «Рок-Каранацыя» атрымала ганаровы статус «рок-князёўны».
Каментары