Грамадства

Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Новым годам

Віктар Паўлавіч спадзяецца на Бога і добрых людзей і вельмі верыць, што дачакаецца вызвалення свайго сына.

1 студзеня баранавіцкія актывісты наведалі Віктара Паўлавіча Статкевіча — бацьку экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча. Статкевіч-старэйшы мае 85 гадоў і жыве адзін у мікрараёне Паўночны горада Баранавічы.

Старшыня Баранавіцкай Рады Таварыства беларускай мовы Віктар Сырыца паведаміў, што прадстаўнікі дэмакратычных партый і арганізацый горада з’яўляюцца частымі гасцямі Статкевіча-старэйшага.

— Але 1 студзеня мы былі абавязаны маральна падтрымаць гэтага чалавека і павіншаваць яго з Новым годам. Гаварылі не толькі пра цяжкае цяперашняе сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне і свеце, але і пра ўсіх палітзняволеных краіны, пра іх магчымае вызваленне ў 2012 годзе.

Віктар Паўлавіч спадзяецца на Бога і добрых людзей і вельмі верыць, што дачакаецца вызвалення свайго сына.

***

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч быў арыштаваны год таму, 19 снежня 2010 г. Асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, утрымліваецца ў Шклоўскай калоніі. Неаднаразова падвяргаецца прэсінгу.

Паводле яго жонкі Марыны Адамовіч, 12 студзеня над Статкевічам-малодшым мае прайсці суд, каб зрабіць больш жорсткім пакаранне за нібыта рэгулярныя парушэнні турэмнай дысцыпліны. «Мяркую, яго адправяць ў Магілёўскую крытую турму ўжо 13 студзеня, бо якраз на гэты дзень туды прызначаны этап», — кажа Марына Адамовіч.

Каментары

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Усе навіны →
Усе навіны

A1 з канца верасня пачне блакаваць мабільны інтэрнэт у некаторых кліентаў2

У Бешанковічах паставілі скульптуру «Закаханыя» 3

У цэнтры Мінска гарэў гандлёвы цэнтр

МЗС Літвы заявіла, што не атрымлівала ад Мінска прапаноў па нармалізацыі адносін. І назвала некалькі ўмоў8

Усаў расказаў, як трэба было зразумець словы Пазняка пра Лукашэнку і Калеснікаву93

Суперзоркі, дасціпны гумар і заблытаныя забойствы. На экране чацвёрты сезон ледзь не дасканалага дэтэктыва1

«Насралу забілі, калі ён глядзеў прамову Нетаньяху ў ААН». Як Ізраіль падмануў лідара «Хезбалы»12

74-гадовага мужчыну асудзілі за «абразу» і «паклёп» на Лукашэнку1

Алі Хаменеі перавялі ў бяспечнае месца7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам3

Зняволены расказаў, як сядзеў у калоніі ў Глыбокім у суседняй камеры са Статкевічам

Галоўнае
Усе навіны →