Спорт1212

Колькі каштуе прэзідэнцкі хакейны турнір, не ведае нават Мінфін

90 мільёнаў рублёў пайшло толькі на ўпрыгожванне сняжынкамі Палацу спорту, «каб сорамна не было».

VIII Калядны хакейны турнір на прыз Лукашэнкі пачаўся, а ў якую суму ён абыдзецца падаткаплацельшчыкам — невядома. Паводле слоў кіраўніка прэс-службы Прэзідэнцкага спартовага клуба Аляксандра Храмылёва, кожны з суарганізатараў турніру адказвае за сваю частку расходаў. Пра ўнёсак прэзідэнцкага спартовага клуба ён сказаць адмаўляецца.

«У кожнага ёсць пэўныя функцыі па гэтым турніры. Прэзідэнцкі спартовы клуб адказвае за друкаваную, сувенірную прадукцыю, прадукцыю для ўзнагароджання — і ўсё гэта зафіксавана. Мы падлічвалі свой бюджэт, які ўнеслі ў турнір. Але гэта толькі частка, і гэта застанецца з намі».

Да Мінску ўсе каманды дабіраліся за свой кошт. Засяленне ў гатэль, харчаванне — за гэта адказвае Мінгарвыканкам. Якую суму заплаціць сталіца, начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Аляксей Пракаповіч не ведае нават прыблізна.

«Нам выставяць рахунак толькі тады, калі закончыцца турнір. І мы паглядзім, колькі мы выдаткуем на ўсё гэтую справу».

«А раптам апынецца такая сума, што за галаву схопяцца бухгалтары?»

«Не схопяцца: у нас жа гэта не першы турнір. Таму — усё ў нормах неабходных будзе. Я думаю…».

Але назваць суму, у якую гораду абыйшоўся леташні турнір, ён таксама не змог. Маўляў, не валодае лічбамі.

Месцяцца спартсмены сямі каманд у гатэлях «Мінск» і «Планета». І толькі хакеісты расійскай зборнай жывуць за свой кошт у гатэлі Crowne Plaza.

Аднамясцовы нумар у «Мінску» каштуе 189 даляраў, у «Планеце» — ад 95 да 120 даляраў. Шэсць каманд, кожная з 26 хакеістаў і трэнераў. Лічыце самі….

Начальнік ўпраўлення кадравага, інфармацыйна-аналітычнага і арганізацыйнага забеспячэння Міністэрства спорту Станіслаў Максімовіч называе толькі адну лічбу: 90 мільёнаў на ўпрыгожванне сняжынкамі Палацу спорту — «каб сорамна не было».

«Наша справа — каб яны прыехалі, каб яны гулялі, каб зала была ўпрыгожаная. Мы далі 90 мільёнаў Палацу спорту на тое, каб фіранкамі, сняжынкамі ўпрыгожылі залу — каб сорамна не было. Вось гэта па нашай частцы!»

І падказвае, куды звярнуцца, каб даведацца агульную лічбу выдаткаваных на турнір грошай — у Мінфін.

«Нават калі пальцы дзвярыма зашчыміце — як скажу, колькі каштуе, калі не ведаю? У Мінфіне гэта ёсць — хто на гэтым сядзіць і ўсё ў кучу збірае. А так самі ўявіце: Прэзідэнцкі спартовы клуб — сабе, горад — сабе. А вы ж ведаеце, што такое Прэзідэнцкі спартовы клуб — і што, я пайду пытанні задаваць: «Колькі гэта каштуе?». Мне гэта трэба?! У Мінфіне, хто сядзіць на гэтым бюджэце, вось яны, можа, прыблізна і ведаюць».

Кіраўніца прэс-службы Мінфіна Ірына Комар, пасля кансультацый з кіраўніцтвам, катэгарычна заявіла: канчатковы каштарыс турніру мусіць быць… у Мінспорту!

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Дразды» перазапісалі сваю знакамітую песню «Хата бацькоў» на рускай мове20

Зяленскі заўтра паедзе ў Давос, каб сустрэцца з Трампам

У Мінску зрабілі выставу да юбілею Ясеніна і паклікалі на адкрыццё Бязрукава4

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай39

Трамп у Давосе: Еўропа рухаецца не ў тым кірунку26

У Партугаліі падпалілі скульптуру Крышціяну Раналду

У мінскім парку Горкага паставяць новыя скульптуры4

Памерла Святлана Гальдадэ4

Навукоўцы высветлілі: галоўны сродак ад прастуды хаваецца ў носе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць