Грамадства

Бабруйская праваслаўная епархія прапануе кананізаваць святара Паўла Сеўбу

Аддзел па кананізацыі святых Бабруйскай епархіі накіраваў у камісію па кананізацыі Беларускай праваслаўнай царквы дакументы рэпрэсаванага ў 1938 годзе святара Паўла Сеўбы.

Як паведаміўкіраўнік епархіяльнага аддзела па кананізацыі святых святар Дзмітрый Первій, на жыццёвым шляху айца Паўла, які ўдалося прасачыць, бо яшчэ жывыя сведкі, ёсць несумненны момант ахвяравання ўсім дзеля Хрыста.

«Калі ён ішоў хрысціць немаўля, ён разумеў, што ідзе на смерць, але ён усё-такі выканаў да канца свой святарскі абавязак. Гэта апошні яго ўчынак, апошні яго подзвіг»,
 — сказаў айцец Дзмітрый.

Паводле яго слоў, матэрыял для кананізацыі айца Паўла збіраўся з 2007 года. «Мы вельмі ўважліва і старанна даследавалі кожны факт, таму што разумеем усю адказнасць. Мы гэтыя пяць гадоў збіралі радок да радка і зараз можам упэўнена сказаць, што нічога няма, што ганьбіла, нічога няма маўленчага, чаго ён не варты быць праслаўлены», — заявіў святар.

Ён зазначыў, што бліжэйшае пасяджэнне камісіі па кананізацыі прызначана на сакавік. «Думаю, да гэтага тэрміну ўжо будзе нейкая яснасць. Папярэдняе меркаванне, што рашэнне будзе прынята на карысць айца Паўла. Добры сабраны звод дакументаў», — мяркуе Дзмітрый Первій.

Святар Павел Сеўба стаў першым, каго прапаноўвае кананізаваць Бабруйская епархія. Паводле сцвярджэння айца Дзмітрыя, у епархіі разглядаюць і правяраюць матэрыялы на кананізацыю яшчэ чатырох персаналій.

***

Павел Мікалаевіч Сеўба нарадзіўся ў вёсцы Цялуша Бабруйскага павета ў 1883 годзе. Скончыў духоўную семінарыю. Служыў у Магілёўскай епархіі. Арыштаваны 10 снежня 1937 года ў вёсцы Харошае Бабруйскага раёна. За «антысавецкую дзейнасць» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» разам з іншымі актыўнымі прыхаджанамі асуджаны 16 лютага 1938 года тройкай НКУС да расстрэлу з канфіскацыяй маёмасці. Рэабілітаваны 23 красавіка 1960 года Магілёўскім аблсудом. Групавая справа № 7017-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі101

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга10

У тыктоку паказалі падарункі ад слуцкага мясакамбіната да Вялікадня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць