Эканоміка2828

Рэзервовы фонд прэзідэнта забярэ з бюджэту $237 мільёнаў

У параўнанні з мінулым годам рублёвыя адлічэнні павялічацца ў 8 разоў.

Сёлета з рэспубліканскага бюджэту ў рэзервовы фонд прэзідэнта будзе пералічана 2,17 трыльёна рублёў. Такія лічбы прыводзяцца ў законе «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2012 год». Калі перавесці гэтую суму ў даляры па закладзеным курсе 9150 рублёў за даляр, атрымаецца, што рэзервовы фонд забярэ $237 мільёнаў.

Адлічэнні такога кшталту сталі штогадовымі,

з 2007 года агульная сума ўжо перавысіла $1,5 мільярда.

Адлічэнні з бюджэту ў рэзервовы прэзідэнцкі фонд, мільярдаў рублёў (у дужках — эквівалент у далярах)

2012 — 2 165 ($237 мільёнаў)

2011 — 270 ($89 мільёнаў)

2010 — 2 760 ($927 мільёнаў)

2009 — 324 ($114 мільёнаў)

2008 — 217 ($99 мільёнаў)

2007 — 176 ($80 мільёнаў)

Паводле афіцыйнай інфармацыі, грошы з рэзервовага фонду ідуць на падтрымку таленавітай моладзі — выплату павышаных стыпендый, арганізацыю адукацыйных і забаўляльных мерапрыемстваў.

Таксама з прэзідэнцкага фонду фінансуюцца знакавыя будоўлі: напрыклад, у 2011-м гэта была рэканструкцыя Тэатра імя Янкі Купалы, а таксама будаўніцтва Цэнтра фрыстайла каля Акадэміі навук, якім апякуецца памочніца прэзідэнта Наталля Пяткевіч.

Звяртае ўвагу, што праз фонд у год прэзідэнцкіх выбараў прайшло нашмат больш грошай.

Хоць гэтыя будоўлі і фінансаваліся праз фонд прэзідэнта, на самой справе гэта былі грошы звыклых падаткаплатнікаў.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі101

Сёння — Вербная нядзеля ва ўсіх хрысціянскіх канфесій. У Свята-Духаў сабор выстраілася вялізная чарга10

У тыктоку паказалі падарункі ад слуцкага мясакамбіната да Вялікадня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць