Свет

У Мексіцы адкрыты самы высокі мост у свеце

Эйфелева вежа лёгка можа змясціцца пад яго цэнтральным пралётам.

Мост Балуарте вышынёй 403 метры злучыў два бакі глыбокай цясніны ў гарах Сьера-Мадрэ Аксідэнтал на поўначы краіны. Гэты вантавы мост настолькі высокі, што пад яго галоўным пралётам лёгка можа змясціцца Эйфелева вежа.

«Гэты праект закліканы аб’яднаць жыхароў паўночнай Мексікі», — заявіў прэзідэнт краіны Фэліпэ Кальдэрон на цырымоніі адкрыцця моста.

Прадстаўнікі Кнігі рэкордаў Гінеса, якія прысутнічалі на цырымоніі, уручылі прэзідэнту дыплом, які сведчыць пра новы сусветны рэкорд.

«Хрыбет д’ябла»

Адкрыццё моста стала часткай святкаванняў, што праходзяць у краіне з нагоды 200-годдзя незалежнасці Мексікі ад Іспаніі. Пакуль што па мосце могуць перасоўвацца толькі пешаходы, а для транспарту ён адкрыецца крыху пазней.

Улады Мексікі спадзяюцца, што мост паслужыць развіццю турызму і гандлю ў рэгіёне.

Шаша Масатлан — Дуранга заменіць сумна вядомую дарогу «Хрыбет д’ябла», якая пракладзеная ў гарах Сьера-Мадрэ Аксідэнтал.

Акрамя Балуартэ, новая аўтамагістраль будзе ўключаць яшчэ 8 мастоў вышынёй больш за 300 метраў і больш за 60 тунэляў. Па словах чыноўнікаў, новая шаша скароціць час у шляху паміж Масатланам і Дуранга на 6 гадзін.

З часам мост павінен стаць часткай аўтамагістралі, якая злучыць Ціхаакіянскае і Атлантычнае ўзбярэжжы краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня4

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня4

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць