Чалавек, чыімі вынаходствамі мы карыстаемся штодня
Гэтую жанчыну завуць Хэдзі Ламар (Хэдвіга Ева Марыя Кіслер).
Знакамітая яна тым, што першая з жанчын знялася ў фільме аголенай.
Гэта быў першы эратычны фільм у свеце, які сваёй 10-ці хвіліннай сцэнай з аголенай Хедзі Ламар выклікаў сапраўдны шок у свеце кіно і быў забаронены да паказу ў многіх краінах свету…
Гэта былі пурытанскія 30-я. Яна была першай з акторак, якая ў фільме імітавала аргазм; яна шэсць разоў выходзіла замуж, пяць разоў разводзілася. Нават савецкія газеты наляпілі на яе ярлык «сімвалу галівудскага раскладання».
За сваю кар’еру знялася ў 55 фільмах, дзе «Міс Сэкс» у асноўным гуляла прыгожых, але неразумных лялек.
За ўклад у мастацтва і кінематограф на Алеі зорак у Галівудзе ў Хэдзі Ламар ёсць свая зорка.
Хэдзі Ламар — чалавек, чыімі вынаходствамі мы карыстаемся штодня.
Хэдзі, заняўшыся навукай у 1940-я, вынайшла тое, што цяпер ляжыць у аснове сістэм GSM, GPS, Bluetooth і WiFi 802.11. Яна распрацавала прынцыпы шыфравання інфармацыі для пастаянных незачыненых каналаў сувязі. Дзякуючы ёй мы карыстаемся Wi-Fi, не баючыся, што яшчэ нехта сядзе на наш канал, бо дзякуючы яе тэхналогіі «Secret Communication System» ніхто з боку не зможа «уклініцца» у такі канал сувязі. (Калі, вядома, не адключана шыфраванне).
Без вынаходкі Ламар цяпер не лёталі б ваенныя спадарожнікі і не працавалі б сотавыя тэлефоны, не кажучы ўжо пра сістэмы навігацыі.
Дзень нараджэння актрысы 9 лістапада — названы Днём вынаходніка ў ЗША.
Хэдзі Ламар адлюстравана на застаўцы Corel Draw 8 і 9 версіі.
Каментары