Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб трэніруецца ў складзе клуба бундэслігі «Аўгсбург», паведамляе афіцыйны сайт нямецкага клуба.
«Глеб папрасіў узяць удзел у трэніроўках каманды, каб мець магчымасць падтрымліваць форму»,— паведаміў дырэктар клуба Андрэас Рэціг. Сёння таксама з’явілася інфармацыя, што А.Глеб можа працягнуць кар’еру ў маскоўскім «Лакаматыве».
Паводле інфармацыі derwesten.de, кіраўніцтва «Аўгсбурга» мае намер прапанаваць кантракт Глебу, паведамляе Goals.by. ***
Нагадаем, што А.Глеб, які да лета 2012 г. належыць «Барселоне», у сярэдзіне снежня пакінуў іншы нямецкі клуб — «Вольфсбург», у які быў аддадзены ў жніўні 2011 года ў арэнду.
За «Вольфсбург» А.Глеб згуляў толькі чатыры матчы (дэбютаваў 29 кастрычніка), забіў адзін гол.
«Аўгсбург» — абсалютны дэбютант бундэслігі — пасля першага кола займае перадапошні,
Чэмпіянат Германіі адновіцца 21 студзеня. «Аўгсбург» і «Фрайбург» згуляюць між сабой.
Каментары