Некалькі дзён таму разыгрываючая зборнай Беларусі па баскетболе Наталля Марчанка абвясціла пра завяршэнне кар’еры.Цяпер Наталля прызналася, што пераходзіць на працу ў футбольны БАТЭ, паведамляе Goals.by
«Спачатку хацелася крыху адпачыць пасля цяжкага чэмпіянату Еўропы, таму ўзяла творчы адпачынак. Доўга думала, чым бы заняцца, пакуль не паступіла прапанова, ад якой я проста не магла адмовіцца. Анатоль Анатольевіч Капскі запрасіў на працу ў БАТЭ. Доўга я не думала:).
Пакуль не магу сказаць нічога афіцыйнага, бо знаходжуся на стадыі звальнення з Мінспорта.Гэта зойме прыкладна два тыдні. З Анатолем Анатолевічам ўжо ўсё абмеркавалі, і я прыступіла да працы ў БАТЭ. Клуб выходзіць на новы ўзровень, таму прыцягвае свежыя сілы.
Цяпер з’яўляюся памочнікам старшыні праўлення, выконваю яго даручэнні. Да таго ж актыўна дапамагаю дачцэ Анатоля Анатольевіча — Алесі Капскай — у знешнеэканамічнай дзейнасці.Афіцыйна назву пасады змагу сказаць толькі пасля заключэння кантракта».
***
Нагадаем, што ў складзе зборнай Беларусі ураджэнка Рэчыцы правяла 59 матчаў. За гэты перыяд Наталля Марчанка заваявала бронзавы медаль

Каментары