Цяпер падатак на падгузнікі не 10%, а 20%.
Ужо некалькі гадоў памперсы, пялёнкі і шматлікія іншыя тавары для дзяцей увозяць у Беларусь па больш нізкай стаўцы ПДВ. Але з 1 студзеня сітуацыя змянілася.
— Да нас у краму прывезлі новую партыю памперсаў, і ў накладной стаіць цана, у якую ўключаны ПДВ не 10%, як раней, а 20%, — кажа прадпрымальніца з беларускага райцэнтра, — Напрыклад, адпускная цана на ўпакоўку з 70 польскіх падгузнікаў была прыкладна 143 тысячы, а цяпер — амаль 158 тысяч рублёў. З 20% гандлёвай надбаўкай цана для пакупніка будзе амаль 190 тысяч рублёў!
Самае цікавае, што ў заканадаўстве ўсё засталосяпа-ранейшаму : ПДВ на памперсы — 10%.
— Справа ў тым, што з 1 студзеня 2012 пачала працаваць Адзіная эканамічная прастора (АЭП), і ў сувязі з гэтым змяніліся некаторыя коды таварнай наменклатуры, у тым ліку і на падгузнікі. Атрымалася калізія: з аднаго боку, льгота захавалася, а з другога — па правілах АЭП ПДВ на падгузнікі павінен быць 20%, — расказаў прадстаўнік аднаго з пастаўшчыкоў падгузнікаў на беларускі рынак.
Праўда,
Па чутках, цяпер ва ўрадзе вырашаюць, як выправіць сітуацыю. Але калі вернецца ільготны ПДВ на памперсы, пакуль невядома.

Каментары