Грамадства

«Белавія» з 25 студзеня будзе лятаць ў Маскву толькі ў Дамадзедава

«У сувязі з аптымізацыяй палётаў у Маскву нацыянальнай авіякампаніяй было прынятае рашэнне аб пераносе з 25 студзеня 2012 рэйсаў B21994/1993 Мінск-Масква (аэрапорт Шарамеццева) — Мінск у аэрапорт Дамадзедава», — сказалі ў прэс-службе Міністэрства транспарту і камунікацый.

Першыя змены ў раскладзе рэйсаў па маршруце Мінск-Масква-Мінск былі праведзеныя авіякампаніяй ў кастрычніку 2011 года, калі былі адмененыя рэйсы ў аэрапорт Унукава, а таксама скарочаная колькасць рэйсаў у аэрапорт Шарамеццева. Пасля закрыцця бюджэтнай авіякампаніі «Авіянова» ў тэрмінале B засталася толькі авіякампанія «Белавія», у сувязі гэтым развіваць інфраструктуру тэрмінала толькі для яе адной стала немэтазгодна.

Агульная колькасць рэйсаў, што выконваюцца нацыянальнай авіякампаніяй па маршруце Мінск-Масква-Мінск, застаецца ранейшым — пяць разоў у дзень. Рэйсы, перанесеныя ў аэрапорт Дамадзедава, будуць выконвацца таксама ў рамках код-шэрынгавых пагадненняў з авіякампаніямі «Сібір» і «Трансаэра».

Час вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск рэйса B21994 — 19.30 (мінскі час), вылет з аэрапорта Дамадзедава B21993 — 22.50 (маскоўскі час). Новы час выканання рэйсаў будзе садзейнічаць больш зручным стыкоўкам з дзясяткамі расійскіх і замежных авіякампаній.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты2

Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле17

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі5

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне12

Дзяўчына з Масквы апісала, як яе дастаў у самалёце «п’яны мужык з СВА». Ёй параілі, што рабіць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць