Вынесены прысуд жыхару Іванаўскага раёна, які забіў малое дзіця.
Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда 16 лютага на выязным пасяджэнні ў горадзе Іванава вынесла прыгавор
Як паведаміла начальнік аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Наталля Васярчук, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне па гэтай справе, у другой палове дня 11 верасня 2010 года абвінавачваны разам з яшчэ адным мужчынам прыйшоў да аднавяскоўкі, якая знаходзілася ў адпачынку па доглядзе за дзіцем. У гэты час у доме яна была разам са сваёй двухгадовай дачкой.
Госці прынеслі з сабой спіртное і распівалі яго зПаміж ёй і абвінавачваным узнік канфлікт, пасля чаго раззлаваны мужчына пачаў біць кулакамі дзяўчынку, якая знаходзілася побач, і нанёс не менш як 10 удараў па целе, пасля чаго аднёс дзіця ў спальню. Цела мёртвай унучкі на ложку знайшла бабуля, калі прыйшла дадому з працы.26-гадовай маці.
Праведзеная
пераломы рэбраў, разрыў правай ныркі, падкапсульныя разрывы печані і іншыя цялесныя пашкоджанні.
13 верасня пракурорам Іванаўскага раёна была распачата крымінальная справа па факце забойства. 14 верасня па падазрэнні ва ўчыненні злачынства вясковец быў затрыманы.
Паводле слоў Васярчук, дзеянні мужчыны кваліфікаваны судом паводле п.п. 2, 6, 13 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства заведама малалетняй з асаблівай жорсткасцю з хуліганскіх меркаванняў).
Акрамя таго, ён быў прызнаны вінаватым у збіванні без прычыны свайго аднавяскоўца летам 2009 года на падставе ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).
Па сукупнасці злачынстваў суд прыгаварыў абвінавачванага да 19 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
«У судзе сваю віну ён не прызнаў. Прыгавор яшчэ не набыў законную моц і можа быць абскарджаны», — дапоўніла Васярчук.
Як адзначыла прадстаўнік пракуратуры, мужчына нідзе не працуе, раней не судзімы. Неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства і з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым стане.
Каментары