Мінчукі збіраюцца падаваць у суд на Мінгарвыканкам.
Сёння аб 11.00 эколагі і жыхары квартала, прылеглага да парка
На звароты актывістаў у Мінгарвыканкам, адміністрацыю Ленінскага раёна сталіцы і Адміністрацыю прэзідэнта з пратэстамі і просьбай спыніць высечку парка не было атрымана ніводнага адказу. Тым часам супраць высечкі было сабрана ў Мінску 3000 подпісаў. Паколькі выйшлі тэрміны, адведзеныя на адказ ад дзяржаўных установаў, актывісты збіраюцца падаваць у суд на Мінгарвыканкам. Чыноўнікам закідаюць тое, што рашэнне пра высечку парка і будаўніцтва гатэля прымалася без згоды жыхароў бліжэйшых кварталаў і грамадскай дыскусіі.
Каментары