Грамадства55

«Гавары праўду» збірае подпісы супраць кітайскага тэхнапарка пад Смалявічамі

Актывісты кампаніі «Гавары праўду!» збіраюць подпісы пад адкрытым лістом да Аляксандра Лукашэнкі аб пераглядзе планаў будаўніцтва кітайскага тэхнапарка ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці,
пра гэта паведаміў намеснік старшыні кампаніі Андрэй Дзмітрыеў.

18 лютага прадстаўнікі «Гавары праўду!» узялі ўдзел у сходзе жыхароў таварыства «Сузор’е», на якім прысутнічала прыблізна 50 чалавек.
«Мы растлумачылі сітуацыю вакол будаўніцтва тэхнапарка, прапанавалі падпісацца пад адозвай да прэзідэнта з заклікам не падпісваць указ аб будаўніцтве на тэрыторыі Смалявіцкага раёна», — сказаў Дзмітрыеў.

Ён паведаміў, што пад лістом паставілі подпісы ўжо прыкладна 500 чалавек.

«Сходы жыхароў раёна працягваюць праходзіць. Думаю, пад лістом падпішуцца некалькі тысяч чалавек»,
 — адзначыў намеснік старшыні «Гавары праўду!».

Дзмітрыеў падкрэсліў, што пад зваротам прапануецца падпісацца не толькі жыхарам Смалявіцкага раёна, але ўсім грамадзянам Беларусі. «У такіх пытаннях неабходна кансалідацыя ўсяго грамадства, каб паставіць заслону непрадуманым дзеянням уладаў. Бо пакуль улады не азнаёмілі насельніцтва з абгрунтаваннем праекта, з заключэннем экалагічных арганізацый аб магчымых наступствах для навакольнага асяроддзя будаўніцтва тэхнапарка ў прыродаахоўнай зоне», — адзначыў ён.

У Адміністрацыю прэзідэнта ліст будзе накіраваны, як мяркуецца, на наступным тыдні. «Мы хочам дамагчыся найхутчэйшай арганізацыі шырокай грамадскай дыскусіі, якая наладжвалася б не толькі дзеля размовы, але і завяршылася галасаваннем жыхароў раёна», — сказаў Дзмітрыеў.

Як раней перадавалася, у снежні абедзве палаты беларускага парламента ратыфікавалі пагадненне паміж урадамі Беларусі і Кітая аб кітайска-беларускім індустрыяльным парку, якое было падпісана ў Мінску 18 верасня 2011 года. Як паведаміў тады намеснік міністра эканомікі Анатоль Філонаў, для парка зарэзерваваны зямельны ўчастак у Смалявіцкім раёне каля нацыянальнага аэрапорта Мінск плошчай прыкладна 80 квадратных кіламетраў. Асноўныя кірункі дзейнасці парка: тонкая хімія, нана- і біяфармацэўтыка, машынабудаванне, электроніка.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Астраўцом прыбралі помнік паўстанцам 1863 года, пастаўлены жыхарамі раёна24

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі1

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць