Здарэнні22

Тэрмін расследавання справы Сашы Варламава падоўжаны да траўня

Тэрмін расследавання крымінальнай справы Аляксандра Варламава і ўтрымання абвінавачанага пад вартай падоўжаны да мая 2012 года, паведамілі ў Следчым камітэце.

Мадэльеру Аляксандру Варламава ў студзені 2012 года былі прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 4 арт.209 «Махлярства» КК. Эпізод, як адзначаюць у СК, звязаны з правядзеннем Варламавым ашуканскіх дзеянняў, у тым ліку ў дачыненні да бацькоў непаўналетніх дзяцей, якія ўдзельнічалі ў паказах мод за мяжой.

Устаноўлена, што, будучы падманутымі, бацькі перадавалі Варламаву наяўныя грашовыя сродкі для аплаты праезду дзяцей за мяжу, іх пражывання, а таксама на іншыя расходы. У той жа час фінансаванне гэтых расходаў ажыццяўлялася за кошт бюджэтных сродкаў і сродкаў БДУ.

Цяпер па крымінальнай справе ўстанаўліваюцца ўсе акалічнасці супрацьпраўнай дзейнасці абвінавачванага, звязанай з арганізацыяй і правядзеннем міжнародных паказаў у межах фестывалю «Млын моды», незаконным расходаваннем бюджэтных сродкаў, прымаюцца меры па пакрыцці нанесенага ўрону. У прыватнасці, следства правярае дадзеныя пра магчымае прысваенне на працягу 2007–2010 гадоў Варламавым выдзеленых з рэспубліканскага бюджэту грашовых сродкаў для камандзіравання ў краіны Еўропы ўдзельнікаў фестывалю-конкурсу «Млын моды». Паводле папярэдніх даных, незаконна было выкарыстана больш за 120 тысяч еўра і прыкладна 310 мільёнаў рублёў.

Праводзяцца праверкі па фактах магчымага сістэматычнага крадзяжу Варламавым грашовых сродкаў, якія налічваліся падпарадкаваным яму работнікам у якасці заработнай платы, матэрыяльнай дапамогі, прэмій.

Па крымінальнай справе, што знаходзіцца ў вытворчасці ўпраўлення па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта, Варламаву прад’яўлены абвінавачанні ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209, ч. 3 арт. 210, ч. 3 арт. 426 КК.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых42

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі5

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

«А людзей спытаць?» Адны клянуць Лукашэнку за намер ліквідаваць маршруткі, іншыя хваляць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць