Дактары змагаюцца за жыццё двух мужчын, якія пацярпелі пры ўзгаранні пароў бензіну ў гаражы ў Мінскім раёне.
Як паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, 22 лютага ў 18.42 паступіла паведамленне аб пацярпелых, дастаўленых з гаражнага кааператыву «Ліпкі» пасёлка Калодзішчы ў мінскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з папярэднім дыягназам «тэрмічны апёк полымем».
Паводле звестак МНС, устаноўлена, што пры падрыхтоўцы да фарбавання бампера аўтамабіля для абястлушчвання паверхні два мужчыны выкарысталі бензін.
Пры спробе падкурыць адным з пацярпелых адбылося ўзгаранне пароў бензіну з далейшым узгараннем адзення. У абодвух — апёкі 45% цела.
Мужчыны шпіталізаваныя ў рэанімацыю апёкавага аддзялення. Стан пацярпелых цяжкі.
Каментары