«Адзначаць галоўнае свята Беларусі на балоце мы не згодны».
Міжнародная грамадская арганізацыя «Малады фронт» (Чэхія) мае намер адзначыць 25 сакавіка
«Адзначаць галоўнае свята Беларусі на балоце мы не згодны. І я ведаю, што вельмі шмат людзей падтрымліваюць такую пазіцыю.Летась праходзіла такое ж абмеркаванне, і мы выказалі сваю прынцыповую пазіцыю. Хутчэй за ўсё, таму сёлета мы не былі запрошаны ў аргкамітэт святкавання Дня Волі. Але мы не застанемся ўбаку», — заявіў Дземідзенка.
Як паведамлялася раней,
сёлета арганізатары святкавання Дня Волі збіраюцца правесці 25 сакавіка ў Мінску шэсце ад будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук да парку Дружбы народаў (плошча Бангалор), і мітынг у парку.Адпаведная заяўка на правядзенне шэсця і мітынгу пададзена ў Мінгарвыканкам 23 лютага.
Аднак
«Малады фронт» мае намер у хуткім часе падаць у гарвыканкам альтэрнатыўную заяўку.«Мы пакуль не вырашылі, у якой форме гэта заяўка будзе пададзена: па беларускім заканадаўстве, дзе ўказваюцца адказныя за правядзенне шэсця, або па еўрапейскім — дзе павінна проста ўтрымлівацца паведамленне аб правядзенні мерапрыемства і просьба забяспечыць грамадскі парадак», — паведаміла яшчэ адзін намеснік старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка.
Каментары