Пытанне адмены смяротнай кары — унутраная справа Беларусі, заяўляюць у парламенце
Пытанне аб адмене смяротнай кары з’яўляецца ўнутранай справай Беларусі. Прыняцце рашэння па ім магчыма «толькі з улікам меркавання беларускага грамадства», гаворыцца ў сумеснымпрэс-рэлізе камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД і камісіі па заканадаўстве ісудова-прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Такім чынам беларускія дэпутаты адрэагавалі на рэзалюцыю Еўрапарламента ў дачыненні да Беларусі, прынятую 16 лютага ў Страсбургу. Рэзалюцыя асуджае смяротныя прыгаворы, вынесеныя абвінавачаным у тэрарызме Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву, а таксама заклікае ўлады Беларусі аб’явіць мараторый на смяротную кару.
«Рэзалюцыя Еўрапарламента аб смяротнай кары ў Беларусі з’яўляецца працягам практыкі аказання націску на беларускія ўлады і ўмяшання ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы. Пры гэтым складваецца ўражанне, што праўдзівасць фактаў і абгрунтаванасць высноў усё менш турбуе еўрапарламентарыяў», — сказана ў
Дэпутаты зазначаюць: «на падставе звестак нейкіх няўрадавых арганізацый Еўрапарламент безапеляцыйна прызнае рашэнне» Вярхоўнага суда па справе Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва несправядлівым. «І гэта пры тым, што разгляд згаданай справы вёўся ў максімальна адкрытым фармаце, у тым ліку і для сродкаў масавай інфармацыі. Спасылаючыся на ананімных назіральнікаў за судовым працэсам, аўтары рэзалюцыі робяць выснову аб нібыта сур’ёзных працэдурных парушэннях падчас следства і судовага разбору», — сказана ў рэлізе.
Характэрным момантам якасці рэзалюцыі, на думку беларускіх дэпутатаў, з’яўляецца і той факт, што ў яе тэксце, размешчаным на афіцыйным сайце Еўрапарламента, Беларусь называецца «Беларускай Федэрацыяй».
У
«Рэспубліка Беларусь няўхільна выконвае свае міжнародныя абавязацельствы, і ў гэтым пытанні наша заканадаўства пайшло яшчэ далей. К адпаведнасці з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь смяротная кара магчымая толькі за злачынствы, звязаныя з наўмысным пазбаўленнем жыцця чалавека, прычым пры абцяжарваючых акалічнасцях, і забаронена зусім у дачыненні да ўсіх без выключэння жанчын, непаўналетніх і мужчын, якім больш за 65 гадоў», — заяўляюць парламентарыі.
У Палаце прадстаўнікоў таксама падкрэсліваюць, што прымяненне судамі Беларусі смяротнай кары «на практыцы фактычна зведзена да адзінкавых, выключных выпадкаў з улікам ацэнкі усяго цяжару акалічнасцяў учынення злачынства».
Раней сваё меркаванне наконт рэзалюцыі Еўрапарламента выказала беларускае МЗС. «Еўрапарламент
Каментары