Грамадства44

Перагляд справы студэнткі, асуджанай 19 снежня 2011, працягнецца 12 сакавіка

Папярэдняе рашэнне суда – штраф 25 базавых – было адмененае пасля таго, як дзяўчына падала касацыйную скаргу.

Святлана Задзядзюрына, студэнтка 4 курса фізфака БДУ, была асуджаная за ўдзел у акцыі 19 снежня 2011 года. Аднак, па словах дзяўчыны, яна не толькі не брала ўдзел, але нават не ведала пра правядзенне акцыі.

Выпадак са Святланай — не ўнікальны ў судовай практыцы. Падчас мінулагодніх «маўклівых акцый» таксама затрымлівалі выпадковых мінакоў. Аднак цікава, што Святлана дамаглася перагляду сваёй справы, а дэканат БДУ падтрымаў яе і пацвердзіў, што тая была на занятках.

Сёння ў 16.30 ў Доме правасуддзя пачалося судовае паседжанне па пераглядзе адміністрацыйнай справы Задзядзюрынай.

Святлана распавяла «НН» акалічнасці свайго затрымання. 19 снежня ўвечары яна вярталася дамоў з заняткаў. Апошняя пара, кантрольная па квантавай фізіцы, скончылася, а 19-й. Дарога дадому пралягала паўз плошчу Незалежнасці. На той момант яна не думала, што гадавіна Плошчы і могуць быць нейкія акцыі.

«Ацвярозілі» дзяўчыну, у якой, відаць, у галаве яшчэ круціліся пратоны з нейтронамі, крыкі людзей ды фотаўспышкі ля Чырвонага касцёла.
Яна патэлефанавала маці і дамовілася сустрэцца на Нямізе. Аднак не паспела.

«Я азірнулася і ўбачыла, што на мяне ідзе машына, сіні фальксваген. Прайшло літаральна пару секунд, як два чалавекі схапілі мяне пад пахі і закінулі ў гэту машыну», —
кажа Святлана.

Дзяўчына папрасіла амонаўцаў, што сядзелі побач, прадставіцца і патлумачыць, што ўвогуле адбылося. Адказу не было.

Урэшце яе прывезлі ў Маскоўскі РАУС, склалі пратакол аб удзеле ў несанкцыянаваным пікеце.

Святлана напісала, што не згодная з пратаколам, коратка патлумачыла, чаму. Яе прымушалі здаць адбіткі пальцаў, аднак дзяўчына адмовілася, хоць ёй сказалі, што ўсё роўна «адкатаюць» на Акрэсціна ў горшых умовах.
У ізалятар затрыманых прывезлі ў гадзіну ночы. У камеры было холадна, дзьмула з пабітага вакна. Апроч Святланы, былі яшчэ 6 дзяўчын, затрыманых за свечкі.

На наступны дзень

у судзе супраць Святланы сведчыў міліцыянт, якога яна бачыла ўпершыню. «Сведка» не мог узгадаць, дзе ён затрымаў дзяўчыну і ў што тая была апранутая.

«Пасля суда я радавалася, што мне не далі «суткі», кажа Святлана. Крыху ачомаўшыся ад сваіх «прыгодаў», паразмаўляўшы з юрыстамі, дзяўчына падала касацыйную скаргу. Мінскі гарадскі суд пастанавіў перагледзець справу, што здараецца рэдка.

***

Суд працягнецца 12 сакавіка.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі2

Старшыня асацыяцыі літоўскіх перавозчыкаў назваў Беларусь «тэрарыстычнай дзяржавай»24

Грамадзяніна Індыі трымаюць у палоне ў Беларусі і патрабуюць выкуп3

Рыжанкоў: Мы гатовыя да перамоваў у любы момант, на любой тэрыторыі і без папярэдніх умоў5

Колькі каштуе ўдар у нос? У Гомелі судзяць футбалістаў за масавую бойку на стадыёне3

У Расіі прэзентавалі першага чалавекападобнага робата са штучным інтэлектам. Ён выйшаў на сцэну і адразу грымнуўся6

Для пацярпелай у жудаснай аварыі ў Тайландзе 28‑гадовай беларускі знайшлі донараў крыві1

Лукашэнка заявіў, што «Буравеснік» нам непатрэбны. МЗС Расіі яму адказаў12

Міністр унутраных спраў Літвы прапанаваў перавозчыкам пратэставаць у Беларусі20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат6

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць