Дадатковы спіс беларускіх чыноўнікаў, якім Рада міністраў замежных справаў ЕС 27 лютага вырашыла забараніць уезд у Еўрасаюз, будзе фармальна зацверджаны сёння і афіцыйна апублікаваны заўтра — 29 лютага.
Учора Рада міністраў замежных справаў ЕС вырашала накласці візавую забарону на 21 асобу з Беларусі — 19 чыноўнікаў з судовай сістэмы і 2 міліцэйскія чыноўнікі.
***
Палітычнае рашэнне аб візавых і эканамічных санкцыях у дачыненні да Беларусі было прынята Радай ЕС, год таму, 31 студзеня 2011 года ў Бруселі, калі міністры замежных спраў краін Еўрасаюза зацвердзілі спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека падчас прэзідэнцкай кампаніі. Гэтым асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а іх рахункі і маёмасць у краінах ЕС павінны быць замарожаны.
Першапачаткова ў спісе было 158 імёнаў. Пасля Рада ЕС неаднаразова пашырала гэты пералік, і цяпер уезд у ЕС забаронены больш чым 200 беларускім чыноўнікам.
Каментары