Апошнія дыпламатычныя крокі афіцыйнага Мінска прывядуць да яшчэ большага адчужэння Беларусі і Еўрасаюза, гаворыцца ў афіцыйнай заяве МЗС Чэхіі.
Замежнапалітычнае ведамства выказвае шкадаванне ў сувязі з рашэннем беларускіх уладаў адклікаць для кансультацый пастаяннага прадстаўніка пры ЕЗ і пасла ў Польшчы і рэкамендаваць на чале прадстаўніцтва ЕС і польскаму амбасадару ў Менску зрабіць тое ж самае.
«У сувязі з вышэйпададзеным і ў адпаведнасці з узаемнай салідарнасцю і ў рамках сумесных дзеянняў Еўрапейскага саюза міністр замежных спраў Чэхіі прыняў рашэнне, што надзвычайны і паўнамоцны пасол ЧР у Беларусі Іржы Карас будзе выкліканы для кансультацый», — гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер чытаюць
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»
Каментары