Грамадства

Дэкларацыі аб даходах за 2011 г. беларусы павінны падаць да 1 сакавіка ўключана

Дэкларацыі аб даходах, атрыманых у 2011 годзе, грамадзяне Беларусі, якія з’яўляюцца падатковымі рэзідэнтамі рэспублікі, павінныя падаць у падатковыя органы не пазней за 1 сакавіка 2012 года, паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Міністэрства па падатках і зборах.

Такім чынам, апошні дзень падачы дэкларацый — 1 сакавіка. Падатковыя органы будуць у гэты дзень прымаць дэкларацыі да 19 гадзін.

Таксама можна адправіць дэкларацыю па пошце. Яна будзе прызнана адпраўленай своечасова, калі на паштовым штэмпелі будзе стаяць дата не пазнейшая за 1 сакавіка.

У МПЗ паведамілі, што па стане на 27 лютага 2012 года ў падатковыя органы пададзена 10 тыс. 733 дэкларацыі аб даходах за 2011-ы. У мінулым годзе дэкларацыі аб даходах за 2010 год падалі 8 тыс. 688 фізічных асоб. Такім чынам, павелічэнне склала больш чым на 2 тыс. дэкларацый.

У Міністэрстве па падатках і зборах патлумачылі, хто абавязаны падаць у падатковы орган дэкларацыю аб даходах і якія даходы грамадзян падлягаюць падаткаабкладанню.

Дэкларацыі падаюць грамадзяне, якія атрымалі даходы ад іншых фізічных асоб ад продажу на працягу 5 гадоў другой кватэры, другога жылога дома, другога гаража, другога зямельнага ўчастка, другога садовага доміка, другой дачы. Гэта ж тычыцца і тых, хто атрымаў даходы ад продажу іншай нерухомай маёмасці, а таксама ад продажу на працягу каляндарнага года грузавіка, аўтобуса, другой легкавой машыны, ад рэалізацыі каштоўных папер, маёмасных правоў, доляў, паёў у арганізацыях. Трэба падаць дэкларацыю і аб даходах, атрыманых за мяжой і (або) з-за мяжы.

Падлягаюць падаткаабкладанню даходы, атрыманыя ад грамадзян, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у выглядзе дарэння і (або) у выглядзе нерухомай маёмасці па дагаворах рэнты бясплатна пры ўмове, што такія даходы ў агульнай суме за год перавысілі Br17, 5 млн. (500 базавых велічыняў). Сюды адносяцца і даходы, атрыманыя інвалідамі, непаўналетнімі, якія не маюць бацькоў (аднаго з бацькоў), а таксама плацельшчыкамі, якія маюць патрэбу ў аказанні дарагой медыцынскай дапамогі, у выглядзе бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ад беларускіх арганізацый і грамадзян пры ўмове, што такія даходы ў агульнай суме за год перавысілі Br35 млн. (1 тыс. базавых велічынь).

Даходы, атрыманыя ад здачы ў арэнду (субарэнду), наём (паднаём) грамадзянам, якія не з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, жылых і (або) нежылых памяшканняў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, пры ўмове, што яны ў агульнай суме за год перавысілі Br17, 5 млн., таксама дэкларуюцца. Гэта датычыцца і шэрагу іншых відаў даходаў, у тым ліку вяртання страхавых узносаў пры датэрміновым скасаванні дагавораў добраахвотнага страхавання ў пэўных выпадках.

У міністэрстве таксама адзначылі, што падатковымі рэзідэнтамі Беларусі прызнаюцца фізічныя асобы, якія фактычна знаходзіліся на тэрыторыі рэспублікі ў каляндарным годзе больш за 183 дні. Фізічныя асобы, якія фактычна знаходзіліся за межамі тэрыторыі краіны 183 дні і больш у каляндарным годзе, не прызнаюцца падатковымі рэзідэнтамі Беларусі.

Акрамя таго, дэкларацыю аб даходах, атрыманых у 2011 годзе, могуць падаць грамадзяне, якія маюць права на атрыманне падатковых вылікаў (сацыяльных, маёмасных, прафесійных), пры ўмове, што абавязак па падачы такіх вылікаў грамадзянам ўскладзены на падатковыя органы.

Форма дэкларацыі размешчаная на афіцыйным сайце Міністэрства па падатках і зборах. Дэкларацыя можа быць пададзеная плацельшчыкам, iншай абавязанай асобай у падатковы орган асабіста або праз прадстаўніка, адпраўленая па пошце ці перададзеная з дапамогай праграмных і тэхнічных сродкаў.

Падатковыя органы прымаюць дэкларацыі па агульным графіку з 8.00 да 19.00 у працоўныя дні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Усе навіны →
Усе навіны

Футбольная зборная Беларусі здзейсніла сенсацыю дня ў Еўропе — 2:2 з Даніяй8

У Славакіі школьнікам не спадабалася прарасійская лекцыя прэм'ера Фіца. Ён параіў ім ісці ваяваць на фронт12

Беларуска пакінула сына ў Tesla — і трапіла ў міграцыйную турму ў ЗША. Праз паўгода яе нарэшце вызвалілі28

Лаўрэатам прэміі Гедройця 2025 года стаў Сяргей Дубавец4

Сляды яшчэ аднаго зніклага актывіста з Гомельшчыны адшукаліся ў магілёўскай турме

Былая прэм'ерка Ісландыі: Ісландская мова пад пагрозай знікнення23

Учарашні ўдар украінскіх дронаў па Наварасійску прывёў да значных страт у расійскай СПА4

Ад 10 да 80 еўра за 4 паперкі. Прайс на перадачы пасылак і дакументаў паміж Беларуссю і Польшчай4

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка21

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць