«У гэтым пытанні цяпер «мяч канчаткова на баку Беларусі».
Дыялог ЕС і Беларусі — на грані знікнення, але Еўропа і далей будзе ісці насустрач жыхарам гэтай краіны, дапамагаць дэмакратычным рухам і прымяняць санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі,заявіў у інтэрв’ю
«Сітуацыя ў Беларусі і ў гэтым рэгіёне няўстойлівая, яна мяняецца. Прагназаваць, што б Літва рабіла ў 2013 годзе, я б не адважыўся (Літва будзе старшынстваваць у ЕС у другой палове 2013 года). А цяпер мы працягваем тое, пра што гаварылі раней: жорсткія санкцыі для паплечнікаў гэтага рэжыму і, з іншага боку, максімальная адкрытасць людзям Беларусі, беларускай грамадскасці, каб Еўрапейскі саюз адкрываўся ў прамым сэнсе», — адзначыў кіраўнік літоўскага МЗС.
«Таму сёння [1 сакавіка] была нота, якую мы адправілі беларускаму боку. Мы паведамляем, што Літва гатова пачаць ажыццяўляць механізм памежнага руху паміж Беларуссю і Літвой», — прадоўжыў Ажубаліс.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў гэтым пытанні цяпер «мяч канчаткова на баку Беларусі».
«Чакаем, калі яны адкажуць на гэту ноту, таму што згодна з пагадненнем, якое мы падпісалі, праз 30 дзён пасля абмену нотамі, рэжым аўтаматычна пачынае дзейнічаць. Скажам, заўтра яны адказваюць сваёй нотай, што яны гатовыя, тады аўтаматычна праз 30 дзён рэжым „уключаецца“. Літва са свайго боку гатова (прапускныя пункты, дазволы, бланкі), і мы чакаем Беларусь», — растлумачыў Ажубаліс.
Ён таксама нагадаў, што «не без намаганняў Літвы» ЕС яшчэ летась спрабаваў пачаць дыялог з Беларуссю аб спрошчаным візавым рэжыме.
«Але самае дзіўнае і сумнае тое, што беларускі бок ні на адну спробу Літвы не адказаў. Але мы будзем працягваць гэтыя намаганні», — падкрэсліў кіраўнік літоўскага МЗС.
Паводле яго слоў, будзе аказвацца дапамога ўсім дэмакратычным рухам у іх спробах змяніць ход развіцця Беларусі ад таталітарнага, аўтарытарнага да дэмакратычнага.
Ацэньваючы перспектывы «ўключэння» механізму спрошчанага памежнага перамяшчэння з улікам напружання паміж Беларуссю і ЕС, Ажубаліс адзначыў: «Гэта залежыць ад таго, наколькі беларускія кіраўнікі прыязна глядзяць на тое, каб людзі, якія жывуць у памежнай зоне з Літвой, мелі б менш перашкод для зносін паміж сабой, мелі б магчымасць наведваць і магілы і цэрквы, разам святкаваць сямейныя святы. Гэта лакмусавая паперка стаўлення да сваіх жыхароў».
Адносна прыняцця мер у адказ на дзеянні афіцыйнага Мінска Ажубаліс падкрэсліў:
«Мы гуляем у адной камандзе з 26 гульцамі ў Еўрапейскім саюзе, і мы стараемся ўсе свае дзеянні ўзгадняць.Было прынята агульнае рашэнне аб адкліканні ўсіх паслоў для кансультацый. Заўтра наш пасол вяртаецца на кансультацыі ў Літву. Сітуацыя сумная таму, што скарачэнне колькасці дыпламатаў ЕС у Мінску азначае адно — дыялог звужаецца ці наогул на грані знікнення. Гэта вельмі дрэнны сігнал».
«Сумна, што ўвесь працэс так званай дыпламатычнай вайны пачаўся з прапаноў Беларусі паслам Польшчы і ЕС выехаць з краіны на кансультацыі, што азначае на дыпламатычнай мове: вы не пажаданыя. Вядома, ЕС не заставалася нічога іншага, як распачаць меры ў адказ і пацвердзіць тым самым, што ЕС салідарныя, нягледзячы на розныя непаразуменні часам, рознагалоссі, спрэчкі», — сказаў Ажубаліс.
Цяпер чытаюць
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары