Грамадства22

У абарону парка 40-годдзя Кастрычніка ў Мінску падпісалася 3500 чалавек

Грамадскасць лічыць, што парк яшчэ можна ўратаваць, пакуль не пачалося будаўніцтва гатэльнага комплексу «Пекін».

У лісце, адрасаваным кіраўніку краіны, а таксама старшыні Мінгарвыканкама, міністру аховы прыроды і амбасадару Кітая людзі просяць перанесці гэтае будаўніцтва ў іншае месца. Зварот падпісалі прадстаўнікі грамадскім арганізацый, жыхары Ленінскага раёна сталіцы, незалежныя эксперты, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. На думку падпісантаў, гатэль «Пекін» можна перанесці на пляцоўку праз дарогу ад парка, там цяпер размешчаныя недабудаваныя карпусы завода імя Кірава. На думку аўтараў звароту, гэта прамысловая звалка ў цэнтры Мінска і яе трэба ліквідаваць, а парк захаваць.

Абаронцы парка 40-годдзя Кастрычніка занепакоеныя і тым, што на прэс-канферэнцыі 2 сакавіка ў амбасадзе Кітая, прадстаўнікі дыпмісіі заявілі: кітайскі бок не мае намеру разглядаць альтэрнатывы. Падпісанты звароту гатовыя працягнуць сваю грамадзянскую кампанію на міжнародным узроўні.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ліміт перавышаны». Візавы цэнтр Італіі аднавіў запіс па жывой чарзе1

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой11

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы25

Расійская радыёстанцыя «Суднага дня» сціхла з-за ўдару беспілотніка4

Рыбак злавіў у Беларусі гіганцкага судака — гэта рэкорд2

Прэм'ер Літвы: Мы павінны быць гатовыя да новых пагроз з Беларусі2

Зяленскі паказаў запуск ракет «Доўгі «Нептун» па тэрыторыі Расіі3

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі57

Заўтра чакаюцца моцныя дажджы, мокры снег, пахаладае да мінус 8°С

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць