Улада2020

Нацыяналісты з Латвіі: санкцыі ЕС супраць Беларусі не дасягнуць пастаўленых мэтаў

Латышскае нацыянальнае аб’яднанне Visu Latvijai! — ТБ/ДННЛ лічыць, што санкцыі супраць Беларусі, якія збіраецца ўвесці Еўрасаюз, могуць нанесці вялікую шкоду Латвіі.

Акрамя таго, гэтыя санкцыі не дасягнуць пастаўленых мэтаў, упэўненыя ў нацаб’яднанні, перадае Newsbalt.ru.

«Недэмакратычнае кіраванне дзяржавай нельга апраўдаць, але ў выпадку з Беларуссю наўрад ці дэмакратыі спрыяе прымусовае набліжэнне дзяржавы да пуцінскай Расіі, якое стане наступствам ўвядзення санкцый», — кажа прэс-сакратар партыі Іева Ліне.

Санкцыі сур’ёзна пашкодзяць эканоміцы Латвіі, бо Беларусь для яе з’яўляецца другім найбуйнейшым партнёрам па-за межамі Еўрасаюза, упэўненыя ў нацаб’яднанні. Гэта ў найбольшай меры закране транзіт, парты Латвіі, экспарт і ўсіх прадпрымальнікаў, якія выкарыстоўваюць беларускую сыравіну ў вытворчасці.

Аб’яднанне заклікае прэм’ер-міністра Латвіі Валдзіса Дамброўскіса знайсці рашэнне для таго, каб планаваныя санкцыі не былі ўжытыя ў дачыненні да Беларусі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца7

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць