Свет33

Выбары ў Саары: «Піраты» ўмацавалі свае пазіцыі

У нядзелю, 25 сакавіка, адбыліся зямельныя выбары ў Саары.

Хрысціянска-дэмакратычны саюз федэральнай канцлеркі Ангелы Мэркель захаваў свае пазіцыі ў зямельным парламенце. Як і тры гады таму, ён атрымаў 19 месцаў. Трохі ўмацаваліся пазіцыі сацыял-дэмакратаў: цяпер СДПН мае ў ландтагу 17 дэпутатаў — на чатыры больш, чым у 2009 годзе. Затое на два мандаты менш атрымала Левая партыя (было 11, засталося 9 дэпутатаў). У цэлым жа левыя і левацэнтрысты занялі ў ландтагу 34 месцы — на адно больш, чым два гады таму. Ледзь-ледзь здолела пераступіць парог парламента Партыя зялёных. Яна набрала роўна 5 працэнтаў галасоў і атрымала два месцы.

Зноў прагучаў трывожны званочак для лібералаў. Свабодная дэмакратычная партыя, найбольш вядомым дзеячам якой з’яўляецца федэральны міністр замежных спраў Гвіда Вэстэрвэле, апынулася сценамі саарскага ландтага. Гэта другая адчувальная параза лібералаў. У мінулым годзе яны не змаглі прайсці ў сенат Берліна, які мае статус федэральнай зямлі. Аглядальнікі мяркуюць, што СвДП чакаюць цяжкія выпрабаванні на сёлетніх майскіх выбарах у Шлезвіг-Гольштайне і ў Паўночным Райне — Вестафаліі (у гэтай зямлі уплыў лібералаў вельмі слабы).

З другога боку, выбары ў Саары паказалі, што свае пазіцыі на палітычнай арэне Нямеччыны ўмацоўвае новая палітычная групоўка — Нямецкая партыя піратаў. Летась на выбарах у берлінскі сенат яна атрымала 8,9 працэнта галасоў і 15 мандатаў. Саар — другая зямля, у парламенце якой апынуліся «піраты». Яны набралі 7,4 працэнта галасоў і маюць у ландтагу 4 месцы.

За «піратаў» галасуюць пераважна тыя грамадзяне Нямеччыны, якія раней на выбары не хадзілі. Галасуе моладзь, асабліва самыя маладыя выбаршчыкі.

Галоўны лозунг «піратаў» — свабода карыстання інтэрнэтам і аслабленне аховы інтэлектуальнай уласнасці (таму партыя і называецца партыяй піратаў). Партыя патрабуе таксама большай празрыстасці палітыкі.

Трыццаць год таму пераварот у партыйнай сістэме Нямеччыны здзейснілі зялёныя. Лічыцца, што «піраты» могуць здзейсніць новы пераварот. Аглядальнікі адзначаюць, што новая партыя ўваходзіць у палітычную сістэму Фэдэратыўнай Рэспублікі больш імкліва, чым зялёныя. «Піраты» маюць свае структуры ва ўсіх землях і буйных гарадах краіны, цяпер яны ствараюць свае структуры ў малых гарадах. Шпаркаму росту партыі спрыяюць новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Прыхільнікі «піратаў» праз інтэрнэт могуць у удзельнічаць у партыйных сходах, праз інтэрнэт выносіць на абмеркаванне калегаў свае прапановы. Абмеркаванне перадвыбарчых партыйных слоганаў і лозунгаў таксама адбываецца ў сеціве.

Партыю піратаў нельга назваць ні левай, ні правай. Ідэалогія партыі папросту не распрацаваная. І ў гэтым, лічыцца, яе слабасць. Другая слабасць у тым, што партыя не мае ўстойлівага кіраўніцтва, таго, што называецца яе галоўкай. Краіне найбольш вядомы толькі лідэр новай палітычнай арганізацыі Себасцян Нэрц (Nerz).

Вынікі выбараў у Саары Себасцян Нэрц ацаніў як пазітыўны сігнал. Аглядальнікі лічаць што 6 траўня Партыя піратаў можа атрымаць мандаты ў ландтагу Шлезвіга-Гольштайна, а 13 траўня — у ландтагу Паўночнага Райну — Вестфаліі.

Травеньскія выбары пакажуць, ці ўстойлівая тэндэнцыя да аслаблення ў палітычным жыцці Нямеччыны пазіцый Свабоднай дэмакратычнай партыі і да ўмацавання пазіцый Партыі піратаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Хуліа Іглесіяс адхіліў абвінавачанні ў сэксуальным гвалце. Палітыкі і грамадства ў Іспаніі бурна рэагуюць на скандал8

Віктар Марціновіч прэзентаваў у Вільні навуковую кнігу, у аснове якой — яго сямейная гісторыя1

Экс-журналістка дзяржаўных СМІ, якая збірала данаты на ежу, аказалася дачкой супрацоўніка КДБ. У яго нават ёсць пашпарт прыкрыцця11

Беларуска з пратаколам па 23.34 хоча атрымаць выплаты за смерць бацькі на «СВА». Але не спяшайцеся асуджаць6

Вальфовіч: Мы ўпэўненыя, што ў нас ёсць «Арэшнік»15

Актор Тоўсцікаў: На паказе, калі прыйшлі збольшага расійскія гледачы — публіка смяялася. А калі былі беларусы, Ціханоўская — стаяла поўная цішыня1

Памёр IT-бізнэсмен і паэт Валерый Ягораў

Медыянны заробак у Беларусі складае 600 даляраў чыстымі8

Для палітвязняў у Польшчы збіраюць рэчы — спіс неабходнага9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць