Эканоміка55

Літоўскі міністр: Беларусь абмежавала транзіт пад дыктатам Расіі

Мы рэкамэндуем літоўскім перавозчыкам не ездзіць у Расію праз Беларусь – міністр транспарту і камунікацый Літвы.

Міністр транспарту і камунікацый Літвы Элігіюс Масюліс сцвярджае, што Беларусь пачала рабіць перашкоды працы літоўскіх перавозчыкаў пасля пагрозаў з боку Расіі. Ягоныя словы цытуе літоўскі партал Delfi.

Літоўцы здабылі пратакол перамоваў паміж беларускім і расійскім міністэрствамі транспарту, у якім сказана, што Беларусь павінна спыніць правоз па сваёй тэрыторыі тавараў, якія вязуць з трэціх краін паводле двухбаковых дазволаў. У адваротным выпадку Беларусі пагражаюць тым, што не дадуць патрэбнай колькасці дазволаў на яе тавары. Масюліс расказаў пра гэта, адказваючы на пытанні дэпутатаў у парламенце.

Па словах Масюліса, ​​​«гэта звязана з прынятымі ў Расіі заканадаўчымі актамі, якія ўступаюць у сілу з пачатку мая. На самой справе праблема ў тым, што грузы, якія вязуць праз тэрыторыю Беларусі, вязуць на аснове двухбаковых або трохбаковых дазволаў», – распавёў Масюліс.

Паводле яго слоў, Літва атрымала шмат двухбаковых дазволаў на перавозку сваіх тавараў, аднак гэтыя дазволы тычацца толькі літоўскіх тавараў.

«Аднак такіх тавараў не так шмат, як дазволаў, таму літоўскія перавозчыкі, якія займаюць немалую частку еўрапейскага рынку, часта возяць грузы з трэціх краін – Галандыі, Гішпаніі або Нямеччыны ў Расію», – сказаў міністар.

Калі тавары вязуць з трэціх краін, іх складуюць у Літве, а потым перагружаюць у літоўскія машыны як літоўскі тавар. «Мы ўвесь час разглядалі гэта як тавары, якія перавозяць на аснове двухбаковых дазволаў. Да гэтага Расія і Беларусь ніякія санкцыі не ўжывалі. Аднак цяпер калегі з Беларусі і Расеі разглядаюць іх як грузы з трэціх краін і не дазваляюць перавозіць іх на аснове двухбаковых дазволаў», – сказаў міністр.

Літва, як і іншыя краіны ЕС, не мае такой вялікай колькасці трохбаковых дазволаў, каб задаволіць патрэбы ўсіх перавозчыкаў, якія працуюць на рынку.

«Расія выдае абмежаваную колькасць трохбаковых дазволаў, такім чынам абараняе свой рынак, сваіх перавозчыкаў і не дапускае канкурэнцыю на сваім рынку, займаецца пратэкцыянізмам сваіх перавозчыкаў», – дадаў ён.

«Учора нам у рукі патрапіў сур'ёзны і цікавы дакумэнт. Гэта пратакол перамоваў паміж міністэрствамі транспарту Расіі і Беларусі, у якім у даволі пагрозлівай форме Расія сказала, што праз вашу тэрыторыю ў Расію вельмі часта прыязджаюць парушальнікі закона, якія не выконваюць устаноўленыя правілы. Пазначана, што асноўныя парушальнікі – перавозчыкі з Польшчы, Літвы, Латвіі, Малдовы і Ўкраіны. Беларусі прыгразілі, што калі яна не пачне разбірацца з парушальнікамі на сваёй тэрыторыі, яна сама не атрымае неабходную колькасць дазволаў на ўвоз тавараў у Расію. Такім чынам, Беларусь падпарадкавалася пагрозе Расіі і ўвяла жорсткія санкцыі», – сказаў Масюліс.

«Сёння мы рэкамэндуем літоўскім перавозчыкам выбіраць іншыя маршруты і не ездзіць у Расію праз Беларусь», – падсумаваў Масюліс.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:42

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Усе навіны →
Усе навіны

Стаяць на адной назе з кнігай на галаве ў памяць пра блакаду Ленінграда. Чыноўнікі запусцілі вельмі дзіўны чэлендж да 9 Мая41

Самыя халодныя і самыя ветраныя месцы Беларусі — праверце свой горад

Мэр украінскага Канатопа абвінаваціў улады Сумаў у арганізацыі ўзнагароджання вайскоўцаў10

ЦРУ правярала версію пра ўцёкі Гітлера ў Паўднёвую Амерыку праз 10 гадоў пасля яго смерці2

Павук паехаў да расійскага пасольства ў Вільні. Там у яго сцягнулі веласіпед і пачаліся разборкі36

«Не спраўляюцца ні навукоўцы, ні рыбакі». Беларусы вёдрамі ловяць гэту рыбу, якая распаўсюдзілася ў вадаёмах5

Названы самыя багатыя гарады свету4

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:42

Хакеісты мінскага «Дынама» пасля трэніроўкі з Лукашэнкам двойчы запар бязвольна саступілі. Сёння з 3:0 да 3:4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць