Грамадства5959

Улады дазволілі «Чарнобыльскі шлях» у поўным аб’ёме

Арганізатары «ЧШ» маюць намер правесці яго «пад знакам патрабавання адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС». Будзе таксама падымацца пытанне вызвалення палітвязняў.

Пра гэта паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі Дзяніс Садоўскі, адказны сакратар аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).

Паводле яго слоў, сёння раніцай заяўнікі акцыі наведалі Мінгарвыканкам, дзе ім было ўручана пісьмовы дазвол на правядзенне ў сталіцы 26 красавіка гэтай штогадовай акцыі. Арганізатары таксама абмеркавалі з прадстаўнікамі сталічнай адміністрацыі тэхнічныя пытанні, звязаныя з правядзеннем шэсця і мітынгу.

Заяўка на правядзенне акцыі была пададзена 10 красавіка.

Арганізатары прасілі дазволіць шэсце з 18.30 да 19.30 ад будынка прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук па вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе яны маюць намер правесці гадзінны жалобны мітынг.

Скончыць мерапрыемства плануецца ускладаннем кветак да царквы ў гонар абраза Божай Маці «Спагнанне загінулых», размешчанай побач з паркам.

Раней арганізатары «Чарнобыльскага шляху — 2012» заяўлялі, што маюць намер правесці яго «пад знакам патрабаванні адмены будаўніцтва Астравецкай АЭС». Акрамя экалагічнай тэмы на «Чарнобыльскім шляху» будуць падымацца і іншыя актуальныя пытанні, галоўны з якіх — вызваленне палітвязняў.

* * *

«Чарнобыльскі шлях» праводзіцца штогод з 1988 года ў Мінску ў фармаце шэсця, якое сканчаецца мітынгам прадстаўнікоў дэмсілаў. Выключэнне склаў 2011 год, калі сталічныя ўлады ўпершыню забаранілі акцыю ў традыцыйнай форме.

Каментары59

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў4

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У адзіным у Мінску доме-«калодзежы» прадаюць мансардную кватэру. Гэта трэба бачыць2

З Гродна запусцяць яшчэ тры аўтобусы ў Варшаву2

На міжнародным тэатральным фестывалі ў Магілёве амаль усе пастаноўкі будуць з Расіі1

У Мінску прадаюць самалёт Іл-76

З’явілася ВІДЭА моманту ўдару ўкраінскай ракеты «Фламінга» па Воткінскім заводзе, дзе вырабляюць «Іскандэры»9

«Ці можна абмяняць на Кардаш?». Жонка ўкраінца, выкрадзенага 11 гадоў таму ў Данецку, расказала пра мужа

«Было як землятрус». Украіна знішчыла вытворчасць сыравіны для выбухоўкі ў Смаленскай вобласці побач з Беларуссю12

Расійскі зэк-вайсковец пакрыўдзіўся на слова «апушчаны» і расстраляў шэсць саслужыўцаў25

Што вядома пра 13‑гадовую дачку Кім Чэн Ына, якую лічаць пераемніцай11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў4

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць