Грамадства33

З 14 мая і да канца лета закрываецца вуліца Уманская

Патрэбна дабудаваць ўваходы на станцыю метро «Міхалова».

Мінгарвыканкам падрыхтаваў рашэнне аб закрыцці з 14 мая вуліцы Уманскай. Гэта звязана з неабходнасцю чарговага этапу работ па будаўніцтву метро ў паўднёва-заходнім накірунку. Патрэбна завяршыць збудаванне уваходаў і вентыляцыйны канал станцыі «Міхалова», а таксама рэканструяваць скрыжаванне вуліц Уманская і Гуркскага з праспектам Дзяржынскага.

Апроч таго, з 28 мая будзе перакрыты і ўчастак вуліцы Ясеніна.

У сувязі з гэтым будуць змененыя некаторыя аўтобусныя і тралейбусныя маршруты. Напрыклад, аўтобусы №57 будуць рухацца па пр. Жукава, вул. Чыгуначнай і Сямашкі ў абодвух напрамках без прыпынкаў на змененым участку

Траса тралейбуснага маршруту № 38 з боку ДС «Славінскага» праляжа да ДС "Сухарава" па вул. Панамарэнка, Шаранговіча, Лабанка. Маршруты № 10 і 31 скарачаюцца з боку вул. Гурскага да прыпынку «Уманская» з разваротам на скрыжаванні пр. Дзяржынскага і Жукава. Рух тралейбусаў маршрутаў № 8 і №63 арганізуецца да разваротнага кальца «Бабруйская" з рухам па вул. Гурскага, пр. Дзяржынскага, вул. К. Цэткін, Бабруйскай ў абодвух напрамках. А вось тралейбусныя маршруты № 45 і 47 закрываюцца.

На перыяд дзеяння гэтых зменаў

арганізуецца часовы аўтобусны маршрут № 198С «Ст. м. «Пушкінская» - ДС «Сямашкі».
Яго траса пройдзе па вул. Прытыцкага, пр. Пушкіна, Жукава, вул. Чыгуначнай, Сямашкі ў абодвух напрамках.

Мяркуецца, што

працы будуць скончаныя да 1 верасня 2012 года.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы25

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Свяціла восем гадоў». Беларус са Шчучыншчыны расказаў, як пайшоў ваяваць за Расію1

У Лондане актывісты закідалі пірагом і крэмам карону Брытанскай імперыі3

У 21vek.by адкрылася першая афлайн-крама1

На ўзбярэжжы ПАР імкліва выміраюць з-за голаду афрыканскія пінгвіны2

На могілках пад Ваўкавыскам ціха згніла старажытная драўляная царква2

У Дзятлаве жыве блогер-мільённік, які раскруціўся праз мастацтва5

«Новая версія дактрыны Манро ад Трампа». У чым сутнасць новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША 8

Самую дарагую кватэру лістапада купілі ў доме, за прагляд жылля ў якім бралі 7 тысяч рублёў

Дыетолаг падказвае, якая ежа дапаможа адолець агульную млявасць зімой4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы25

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць