Музыка22

Litesound на «Еўрабачанні» праспявае з акцэнтам

...на харызме і эмоцыях.

12 мая беларуская дэлегацыя адправіцца на міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2012» у Баку (Азербайджан). Пра гэта паведаміла намеснік кіраўніка дэлегацыі Вольга Саламаха 10 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яе слоў,

15 і 18 мая пройдуць індывідуальныя рэпетыцыі беларускага нумара, а 24 мая адбудзецца другі паўфінал конкурсу, у якім гурт Litesound з кампазіцыяй We are the heroes выступіць пад пятым нумарам. Па выніках выступу музыкі могуць прайсці ў фінал конкурсу, які адбудзецца 26 мая.

Да паўфіналу ўдзельнікі Litesound будуць наведваць розныя культурныя мерапрыемствы, а таксама займацца распаўсюдам беларускай промапрадукцыі. Сёлета традыцыйна плануецца прывезці на «Еўрабачанне» беларускія цукеркі і шакалад, а таксама майкі, кепкі, ручкі, значкі, дыскі з версіямі песні.

Як заявіла выканаўчы прадзюсер дырэкцыі музычных забаўляльных праграм Белтэлерадыёкампаніі Наста Ціхановіч,

акцэнт у нумары беларускіх музыкаў зроблены «на песні, харызме і эмоцыях». Разам з тым ўвага нададзеная святлу, пастаноўцы, выкарыстаная графіка ў фармаце 3D, ёсць цікавыя «фішкі».

Па словах Ціхановіч,

падрыхтавана некалькі версій песні We are the heroes: арыгінальны варыянт, джазавая, блюзавай і танцавальная версіі. Плануецца таксама падрыхтаваць беларускамоўную версію кампазіцыі.

10 мая на суд журналістаў былі прадстаўленыя два кліпы на песню We are the heroes — арыгінальная версія і джазавая. Рэжысёрамі-пастаноўшчыкамі кліпаў выступілі браты Дзмітрый і Уладзімір Каракін. Ідэя арыгінальнай версіі — выратаванне людзей ад катастроф.

Кліп быў зняты з дапамогай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, якое прадаставіла для прац свой палігон пад Барысавам, авіятэхніку і супрацоўнікаў.
У джазавым варыянце Litesound спявае ў суправаджэнні сімфанічнага аркестра Drive на чале з дырыжорам-мультыінструменталістам Аляксандрам Ліпніцкім.

Кліпы яшчэ дапрацоўваюцца. У інтэрнэце яны павінны з’явіцца 12 мая.

Як заявіў саліст групы Litesound Дзмітрый Каракін, асноўная праблема — недахоп часу. Кліпы павінны былі быць выкладзеныя ў інтэрнэце ўжо 10 мая, аднак іх не паспелі змантаваць своечасова. Таксама музыка заявіў пра намер актыўна прасоўваць гурт у інтэрнэце з дапамогай банераў ў сацыяльных сетках, у прыватнасці на Facebook. Частка грошай на прасоўванне вылучыла Белтэлерадыёкампанія. Яшчэ

30 тысяч даляраў музыкі спадзяваліся сабраць з дапамогай прыхільнікаў гурту, якім прапаноўвалася пералічваць грошы на спецыяльна створаны рахунак.
Аднак такім чынам значных сродкаў сабраць не ўдалося.

Каментары2

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць7

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Усе навіны →
Усе навіны

Стаў вядомы першы выпадак гібелі на вайне жанчыны, якая заключыла кантракт з Мінабароны РФ у калоніі3

У трох раёнах Мінска знікла вада1

У Расіі хочуць адмяніць рэабілітацыю значнай колькасці ахвяр савецкіх рэпрэсій. Пакінуць толькі апалітычных і «добранамераных»8

Міністр інфармацыі Маркаў знайшоў медыятара для дыялогу паміж дзяржавай і апазіцыянерамі20

ЗША перадаюць Кіеву планёрныя бомбы JSOW — але яны такой малой далёкасці, што мала што зменяць4

«Сказала ім «Жыве Беларусь!» Як дэлегацыі Ціханоўскай і афіцыйнага Мінска перасекліся на Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку15

Прыватныя медцэнтры шукаюць варыянты абысці кантроль цэн Мінздароўя, каб не згубіць інстаграмных дактароў16

Кіраўнік IT-кампаніі Fibery завёў захапляльны канал пра васьміногаў. Мэта — каб іх менш елі1

Былая зорка «Ювентуса» ў 2022-м праз вайну выступіў супраць матчу з Расіяй. А цяпер ён перайшоў у маскоўскі ЦСКА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць7

Беларуская блогерка паказала, які жах можа адбывацца з вуснамі, калі хочаш іх павялічыць — а потым паменшыць

Галоўнае
Усе навіны →