Грамадства2626

Журналісты расставілі крыжыкі тэставання наўздагад. Тры вынікі — усе прахадныя

Мінімум для паступлення — 7 балаў на ЦТ.

На энергетычны факультэт БНТУ летась паступіў абітурыент з вынікам тэста па фізіцы ў 1 бал са 100 магчымых. Але хлопец вылецеў на першай жа сесіі. «Той ужо не вучыцца, паступіў на платнае. Усяго ў яго было 100 балаў, з усіх трох тэстаў. Але ён не здаў першую ж сесію, да фізікі не дайшоў», — прыгадваюць на Энергетычным факультэце і спадзяюцца не на тэставанне, а на першую сесію.

У Брэсцкім педагагічным універсітэце хвалююцца. Бо прахадную мяжу для абітурыентаў павысілі да 7 балаў. І цяпер абітурыентаў…. не хопіць!!!

«Мы ж адсейваем 10–12%, калі ўводзім гранічны бал у 7 балаў. І можа атрымацца, што мы не запоўнім усе бюджэтныя месцы.
Такое было і ў мінулым годзе на некаторых педагагічных спецыяльнасцях. Летась на завочнае падавалі з 2, з 3 баламі. Магчыма, яны прайшлі на платнае», — кажуць у прыёмнай камісіі ўніверсітэта.

«Летась былі і тыя, хто з 2 баламі па профільных прадметах паступаў.
Але яны не здалі першую ж сесію. Менш за 20% правільных адказаў, нават і гаворкі няма пра тое, каб браць такіх ва ўніверсітэт», — шчыра прызнаюцца на фізічным факультэце БДПУ імя Максіма Танка.

Сёлета абітурыенты, якія набралі менш за 7 балаў са 100 магчымых, не могуць паступаць у ВНУ.
А ці складана набраць гэтыя 7 балаў на тэставанні? Набываем дапаможнік «Фізіка, аналіз памылак» ад Інстытута кантролю ведаў за 2011 год.

Знаходзім трэніровачны тэст. Журналісты «рашалі» тэст утраіх, нават не чытаючы заданняў, крыжыкі ставілі наўздагад. Максімальны бал — 9,5. Астатнія двое набіраюць неабходныя для паступлення 7 балаў.

Можна ісці на фізфак, па фізіках, кажуць цяпер недабор. Дарэчы, летась сярэдні бал на тэставанні па фізіцы склаў усяго 18,6, а ў 2010-м — нават 14,4.

Калі назваць рэчы сваімі імёнамі, гэта азначае, што з хвалёных беларускіх школаў выходзяць вучні, якія не ведаюць абсалютна, зусім нічога.

Па меркаванні міністра адукацыі Сяргея Маскевіча «мяжа ў 7 балаў дазволіць адсеяць каля 10 тысяч чалавек». А гэта прыкладна 10% ад усіх абітурыентаў.

Якасць навучання ў заходніх універсітэтах дасягаецца ў тым ліку і высокімі патрабаваннямі да студэнтаў.
Так, у Францыі пасля першага курсу адсейваецца палова ўсіх студэнтаў — не здаюць сесіі. У Беларусі ж многія ВНУ можна скончыць, як і сярэднія школы, — з тым самым мінімумам ведаў.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць загінулых ад расійскага ўдару ў Сумах вырасла да 343

Самая дарагая кватэра ў Асмалоўцы — як выглядае?1

Геафізік ацаніў перспектывы здабычы рэдказямельных металаў пад Маладзечнам, Жыткавічамі і Ляхавічамі5

«Сорамна за нашу медыцыну». Цяжарная беларуска абурылася просьбай радзільні8

Дзе ў Беларусі могуць пабудаваць новую АЭС?3

Дзясяткі аднолькавых аўтобусаў. Як звозілі людзей на канцэрты нявесткі Лукашэнкі12

Камунальнікі ў Іўі так абрэзалі дрэвы, што іх не адрозніць ад пальмаў4

Мігранты атакавалі польскіх памежнікаў. Сярод нападнікаў быў чалавек у беларускай форме11

«Нават мой сябар Пазняк мяне ўжо не папракае». Лукашэнка паразважаў пра беларускі нацыяналізм і ці хапае яго ў Беларусі102

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым2

Хто такі Мацвей Бяляй, якога нібыта дэпартавалі ў Беларусь? Расказваем гісторыю дзіўнага актывіста з падазроным мінулым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць