Расійскі Цэнтрабанк тры апошнія працоўныя дні прадаваў па $200 млн у дзень
Банк Расіі ў тры апошнія працоўныя дні прадаваў на ўнутраным валютным рынку па $200 млн у дзень, паведаміў кіраўнік ЦБ Сяргей Ігнацьеў у сераду на XXI Міжнародным банкаўскім кангрэсе.
Паводле яго словаў, падзенне цэнаў на нафту выклікала чаканне пагаршэння плацёжнага балансу Расіі і паслаблення рубля. Ігнацьеў нагадаў, што ў траўні нафта патаннела прыкладна на $20 за барэль, або на 17%, кошт бівалютнага кошыка (0,55 даляра і 0,45 еўра) з пачатку мая вырас на 10%.
«Далейшая дынаміка курсу рубля залежыць ад змены цэнаў на нафту», — сказаў Ігнацьеў.
Раней стала вядома, што Цэнтрабанк на мінулым тыдні павялічыў продаж замежнай валюты амаль у 45 разоў.
-
Прэм'ер Літвы: Санкцыі супраць Расіі і Беларусі павінны быць хаця б рэгіянальнымі, нацыянальныя без толку
-
Гламурны космас. Джэф Безас адпраўляе сёння ў космас сваю нявесту і яшчэ пяць жанчын
-
Кыргызстан уручыў ноту пратэсту расійскаму паслу пасля аблавы і жорсткага збіцця сваіх грамадзян у маскоўскай лазні

Каментары